Надвор'е, якое стаіць у краіне, больш адпавядае сярэдзіне красавіка, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сіноптыкі ўпэўненыя, што павышаныя тэмпературы будуць трымацца на працягу ўсяго тыдня. Уначы ў сераду пераважна па заходняй частцы краіны, раніцай і ўдзень у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 градуса да плюс 5 градусаў. Удзень будзе 5—12 цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 14 градусаў.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне, а ўдзень па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, уначы магчымы мокры снег. Ноччу месцамі, раніцай і ўдзень у многіх раёнах прагназуецца моцны паўночна-заходні вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 градуса да плюс 4. Удзень будзе 6—13 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах — да плюс 16 градусаў.
Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, а ўначы па поўначы — дождж з мокрым снегам. У многіх раёнах захаваецца моцны паўднёва-заходні вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, па паўднёвым усходзе — да 7 цяпла. Удзень тэмпература паветра знізіцца да плюс 4—11 градусаў. У найбліжэйшыя выхадныя надвор'е зноў зменіцца. Тэмпература панізіцца, сярод ападкаў будзе пераважаць мокры снег.
Сяргей КУРКАЧ
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.
На прасторах яе вялікасці кнігі.