Вы тут

Гомель — першы абласны цэнтр, дзе пачала дзейнічаць міжнародная сістэма каршэрынгу


Новая паслуга — аўтамабіль у пахвілінную арэнду, ці каршэрынг, — усё больш набірае папулярнасць. Лічыцца, што калі людзі замяняюць куплю аўтамабіляў арэндай, сумесна карыстаюцца машынамі, то гэта прыводзіць да зніжэння агульнай колькасці транспарту на дарогах. Як вынік, развіццё каршэрынгу можа дапамагчы ў вырашэнні экалагічных, транспартных і сацыяльных праблем у буйных гарадах. Гомель — першы абласны цэнтр, дзе пачала дзейнічаць міжнародная сістэма каршэрынгу.


Скарыстацца паслугамі сэрвісу могуць грамадзяне, не маладзейшыя за 19 гадоў, са стажам кіроўцы не меншым за 1 год. Для арэнды аўто патрэбныя толькі смартфон і банкаўская картка. У мабільнай праграме падчас рэгістрацыі профілю сістэма «спытае фотадоказы»: здымкі пасведчання кіроўцы з двух бакоў і старонак з асноўнай інфармацыяй у пашпарце, а таксама здымак уласна чалавека з яго дакументамі. За профілем будзе замацавана і банкаўская картка для аплаты. З гэтага моманту можна карыстацца паслугамі сэрвісу.

Пазначаны канкрэтны спіс месцаў, у якіх аўтамабіль бясплатна застаецца на паркоўцы. Арандаваць машыну магчыма як для кароткіх паездак, так і для доўгіх падарожжаў. Прадугледжаны спіс правілаў карыстання аўтамабілем, за парушэнне якіх арандатар будзе несці адказнасць.

Паводле ўнутранай статыстыкі сэрвісу, адным аўтамабілем штодня могуць карыстацца ад 6 да 12 кіроўцаў. Агульная база карыстальнікаў дазваляе перамяшчацца па ўсёй тэрыторыі Беларусі з адной умовай: машыну неабходна пакінуць у зоне ахопу — у Мінску ці Гомелі.

Між тым сэрвіс у Гомелі забяспечвае кампанія, якая ў Беларусі дае аўтамабілі ў арэнду з 2018 года. За абласным цэнтрам іх пакуль замацавана 20.

— Мы разумеем, што такая колькасць аўто — гэта мала для вялікага горада, таму на старце не зможам ахапіць усю тэрыторыю Гомеля. Да канца 2020 года збіраемся давесці лічбу даступных аўтамабіляў да 100 і, адпаведна, па меры павелічэння парку падключаць новыя зоны, — паведаміў дырэктар «Аnуtіmе Беларусь» Станіслаў Бецін. Па яго словах, да паслугі каршэрынгу падключыліся ўжо каля 500 гамяльчан.

У Гомелі прадумана ўся лагістычная сістэма, набраны штат кіроўцаў і аператараў службы падтрымкі, заключаны дамовы па тэхнічным абслугоўванні аўтамабіляў. Дзейнічае тая ж сістэма тарыфаў, што і ў Мінску: базавы кошт хвіліны — 0,3 рубля. Перспектыва каршэрынгу ў Гомелі ацэньваецца ў 600—800 машын. Менавіта такая колькасць дазволіць цалкам ахапіць абласны цэнтр, дасць магчымасць ахвотным скарыстацца паслугай у любы момант і дачакацца вольнага аўтамабіля за пяць хвілін.

Сэрвіс будзе дзейнічаць ва ўзаемадзеянні з гарадскімі ўладамі. Мэта — максімальна інтэграваць паслугу ў сістэму транспартных зносін Гомеля і рэгіёна.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота: abw.by

Загаловак у газеце: Колы на час

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.