Вы тут

Румас растлумачыў, чаму эфектыўнасць дзяржсектара ніжэйшая, чым на прыватных прадпрыемствах


Па словах прэм'ер-міністра, прычын для гэтага некалькі, але адна з асноўных — нізкая якасць кіравання прадпрыемствамі. «Кажучы пра нізкую якасць кіравання, я маю на ўвазе не толькі нанятага кіраўніка прадпрыемства, але і недастаткова эфектыўную сістэму ўладальніцкага нагляду з боку дзяржаўных органаў і пакуль слабую работу прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання», — сказаў Сяргей Румас на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. Яно было прысвечана рабоце прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў, акцыі якіх належаць дзяржаве.


З боку рэгулятара існуюць актуальныя заканадаўчыя акты, а ў практычным выкананні прысутнічаюць праблемныя пытанні. Асноўнае, як адзначыў прэм'ер-міністр, — не ўсе правільна разумеюць фундаментальныя прынцыпы карпаратыўнага кіравання. «Скажонае разуменне месца і ролі назіральных саветаў у кіраванні прадпрыемствам прыводзіць да сур'ёзных сістэмных памылак і наступстваў, за якія разлічваецца ў асноўным бюджэт», — удакладніў ён.

Каб змяніць сітуацыю, было прынята рашэнне аб павелічэнні прадстаўленасці ў органах кіравання таварыстваў — абапіраючыся на вопыт, прадстаўнікі дзяржавы ў найбуйнейшых арганізацыях павінны былі выбудаваць сістэму прыняцця рашэнняў і кантролю, расставіць прыярытэты і падабраць у назіральныя саветы кампетэнтных спецыялістаў.

З таго часу прайшоў амаль год. Ацэнку рабоце (перш за ўсё па групе прадпрыемстваў топ-100) у сваім дакладзе даў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў.

Па словах Сяргея Румаса, мяркуючы па статыстыцы, сувязь тэмпаў росту вытворчасці працы і заробкаў назіраецца вельмі розная: «Палова прадпрыемстваў з топ-100 у 2019 годзе з гэтай задачай не справілася».

Па інфармацыі старшыні Саўміна, летась некаторыя арганізацыі не прадугледзелі скарачэнне страт у парадку дня назіральных саветаў.

«Было даручана аптымізаваць крэдытныя партфелі, папрацаваўшы з абслугоўваючымі банкамі. Да рашэння гэтай задачы, мяркуючы па справаздачах, некаторыя таварыствы таксама падышлі фармальна, — падкрэсліў Сяргей Румас. — Відавочна, што персанальныя задачы, вызначаныя прадстаўнікамі дзяржавы, у поўным аб'ёме не выкананы. Відавочная адсутнасць неабходнай каардынацыі з боку органаў уладальніцкага нагляду і Дзяржкаммаёмасці».

Таксама ён звярнуў увагу, што для распрацоўкі стратэгій развіцця ўрад даручаў прыцягнуць навуковы патэнцыял Мінэканомікі і Акадэміі навук.

«Што маем? У кожным чацвёртым таварыстве з топ-100 у 2019 годзе пытанне вызначэння стратэгіі развіцця па назіральным савеце не разглядалася», — канстатаваў прэм'ер.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Наладзіць работу кантрольнага звяна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».