У Валянціны Сталбовай з гарадскога пасёлка Балбасава Аршанскага раёна былі два бацькі. Роднага, Яфіма Васільевіча, калі пачалася вайна, забралі на фронт. На той час мужчыну было трыццаць чатыры гады, у яго раслі ўжо трое дзетак. Валянціна бацьку не памятае, бо нарадзілася за тры дні да пачатку ліхалецця.
— У 1944 годзе, пасля вызвалення Беларусі, матуля атрымала паведамленне, што наш тата знік без вестак у баі пад Смаленскам, — расказвае Валянціна Яфімаўна. — З таго прызыву ў вёску Казекі на Аршаншчыне не вярнуўся дваццаць адзін мужчына...
Пасля вайны шасцігадовую Валянціну стаў гадаваць Сямён Сянько, ветэран, франтавік, які ўдзельнічаў і ў фінскай вайне, і ў разгроме мілітарысцкай Японіі.
— У 1947-м Сямён Пятровіч пазнаёміўся з нашай матуляй, прыйшоў да нас, замяніў нам бацьку. Потым у мяне з'явіліся яшчэ два малодшыя браты і дзве сястрычкі, — з пяшчотай і павагай згадвае Валянціна свайго айчыма.
У яе кватэры вісяць партрэты двух салдат той вайны: Яфіма і Сямёна. Для яе абодва яны самыя родныя людзі.
Анатоль КЛЯШУК
Фота аўтара
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.
Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.