Вы тут

На базе Аршанскага мясакансервавага камбіната створаны аграхолдынг


Сёлета ў канцы лютага Прэзідэнт падпісаў Указ № 70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці». Яго галоўная мэта — павышэнне эфектыўнасці гаспадарання, стварэнне ўмоў для развіцця сельскай гаспадаркі на Віцебшчыне, прыцягненне інвестыцый.


Дакумент прадугледжвае вызначэнне аграпрамысловых аб'яднанняў на базе перапрацоўчых прадпрыемстваў, якім неабходна будзе нарошчваць аб'ёмы вытворчасці сельгаспрадукцыі, забяспечваць загрузку вытворчых магутнасцяў. У Віцебскай вобласці створаны сем аграпрамысловых аб'яднанняў. Яны будуць функцыянаваць на базе Віцебскага, Аршанскага мясакансервавых камбінатаў, Пастаўскага, Полацкага малочных заводаў, Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната, Віцебскага ААТ «Малако», Верхнядзвінскага масласырзавода.

Не так даўно старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў правёў нараду па рэалізацыі гэтага ўказа з кіраўніцтвам 33 сельгасарганізацый і перапрацоўчых прадпрыемстваў Аршанскага, Дубровенскага, Талачынскага раёнаў, якія аб'яднаны ў адну сыравінную зону. Ён прадставіў кіраўніка аршанскага аграаб'яднання, якое будзе функцыянаваць на базе УП «Аршанскі мясакансервавы камбінат». Ім стаў Андрэй БУЛАЎКІН.

— Асноўная сутнасць новага ўказа заключаецца ў тым, каб у самыя кароткія тэрміны паставіць на патрэбныя рэйкі аграпрамысловы комплекс Віцебшчыны, даць сельскай мясцовасці хуткае развіццё, стварыць падмурак для яго моцнай асновы, — падкрэсліў губернатар. — А для гэтага неабходныя строгае захаванне тэхналогіі на ўсіх этапах вытворчасці і перапрацоўкі, жорсткая фінансавая дысцыпліна, дакладныя кіраўнічыя рашэнні. Указ дае нямала важных прэферэнцый, але разам з тым робіць больш жорсткай адказнасць за невыкананне пастаўленых задач.

Мікалай Шарснёў таксама звярнуў увагу прысутных, што наперадзе велізарны пласт работы і затрымак з рэалізацыяй праекта быць не павінна. «Калі хтосьці адзін прамарудзіў — разбураюцца ўмовы ўказа, таму ўсе павінны згуртавацца і стаць адной камандай», — адзначыў ён.

Удзельнікі вызначыліся з алгарытмамі дзеянняў па інвентарызацыі абавязацельстваў паміж прадпрыемствамі і іх крэдыторамі, складанні бізнес-планаў, фарміраванні заработнай платы, замацаванні кадраў у вёсцы, падтрымцы маладых спецыялістаў. Абмеркавалі таксама развіццё жывёлагадоўлі, падрыхтоўку да веснавых палявых работ.

Па матэрыялах «Аршанскай газеты»

Прэв'ю: news.unipack.ru

Загаловак у газеце: Аб'яднанне дзеля развіцця

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Падарожжа па Радзіме: дзе можа адпачыць беларус?

Падарожжа па Радзіме: дзе можа адпачыць беларус?

Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент. 

Грамадства

Пачым на рынках прадаюць расаду?

Пачым на рынках прадаюць расаду?

Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».

Грамадства

Як развіваецца прыдарожны сэрвіс краіны?

Як развіваецца прыдарожны сэрвіс краіны?

Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.