Вы тут

Развіццё інтэрнэту важна пашыраць


Актуальны фармат сённяшняга папяровага выдання, стварэнне моцных рэдакцый, запатрабаванасць у мультымедыйных прадуктах, абарона гістарычнай памяці і лёс друкаванай кнігі... На гэтыя і іншыя аспекты развіцця медыяпрасторы і выдавецкай справы міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч звярнуў увагу падчас наведвання Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Сустрэча ў фармаце адкрытага дыялогу з выкладчыкамі і студэнтамі ВНУ прайшла ў межах адзінага дня інфармавання.


Адна з тэм, якую закранулі студэнты-філолагі, датычылася падтрымання цікавасці да папяровых выданняў. Міністр падкрэсліў, што сёння на медыяпрасторы для газет важна стварыць моцную рэдакцыю, якая акрамя традыцыйнага папяровага фармату паралельна павінна мець канкурэнтаздольны прадукт у інтэрнэце.

Адказваючы на пытанні студэнтаў, Аляксандр Карлюкевіч звярнуў увагу на тое, што зараз рэдакцыя кожнага СМІ павінна быць камунікатыўным цэнтрам і выкарыстоўваць самыя розныя фарматы для наладжвання кантакту з чытачом: не толькі на паперы, але і, перш за ўсё, у сацыяльных сетках. Пры гэтым на стварэнне пэўнага стылю і пазіцыянаванне светапогляду рэдакцыі павінен працаваць увесь калектыў.

Дарэчы, прагучала думка і аб тым, што папяровае выданне — гэта папулярны і перспектыўны фармат для агучвання поглядаў і прагнозаў экспертаў у сферах эканомікі, сацыяльнага развіцця і навукі, для аналітычных высноў прадстаўнікоў аўтарскай журналістыкі. Гэта, на думку міністра інфармацыі, і ёсць адказ на пытанне: як сучаснай газеце ўтрымаць чытача? На сустрэчы закранулі і пытанне пашырэння колькасці інфармацыйных рэсурсаў у інтэрнэце:

— Канешне, сёння асноўная медыйная нагрузка, калі казаць пра ўплыў на грамадства, прыходзіцца на сацыяльныя сеткі і інтэрнэт-рэсурсы, — адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. — Улічваючы сучасныя рэаліі, перакананы, што СМІ павінны скіраваць свой погляд на стварэнне разнастайных прадуктаў для інтэрнэт-прасторы і сеткавых рэсурсаў. Зараз для гэтага існуюць усе ўмовы.

А вось распаўсюджванне беларускага друкаванага слова міністр інфармацыі бачыць у тым ліку і дзякуючы пашырэнню работы з пазаштатнымі аўтарамі: не прафесійныя журналісты, але мовазнаўцы, настаўнікі, гісторыкі і ўсе, хто ведае і любіць роднае слова, могуць стаць у газетах новымі імёнамі.

Студэнтам было цікава даведацца, якім Аляксандр Карлюкевіч бачыць лёс друкаванай кнігі і якія з апошніх выданняў лічыць цікавымі для чытачоў? Адзначым, што сярод шэрагу друкаваных праектаў міністр інфармацыі адзначыў кнігу «Кветкавы край Беларусі». Аўтары выдання — паэт Леанід Дранько-Майсюк і фотамастак нашага выдання Анатоль Кляшчук на працягу дзесяцігоддзяў збіралі матэрыял, каб паказаць вялікаму свету невядомую прыгажосць
Беларусі, якую варта захаваць.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Прэв'ю: bobrlife.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».