Вы тут

Iталiя на каранцiне. Як каранавiрус паралiзаваў Апенiны


Успышка каранавiруснай iнфекцыi, якая ўзнiкла ў снежнi мiнулага года ў кiтайскай правiнцыi Хубэй, распаўсюдзiлася цягам двух з паловай месяцаў ужо больш чым на 110 краiн свету. Адной з найбольш пацярпелых ад iнфекцыi дзяржаў, акрамя Паднябеснай, стала Iталiя. У гэтай еўрапейскай краiне смяротнасць ад новага тыпу каранавiруса нават вышэйшая, чым у Кiтаi (больш чым 12 тысяч заражаных, з якiх памерла звыш тысячы чалавек). Каб скарацiць наступствы распаўсюджвання небяспечнага захворвання, iтальянскi ўрад з аўторка ўвёў беспрэцэдэнтныя ў сусветнай практыцы меры — фактычна на каранцiн закрыта ўся краiна. Як каранавiрус паралiзаваў Апенiны i чаго чакаць у далейшым?


Пад забаронай

«Больш не будзе Iталii з чырвонай або аранжавай зонай, а будзе ўся Iталiя ў абароненай зоне», — з такой заявай выступiў прэм'ер-мiнiстр краiны Джузепе Контэ, абвясцiўшы беспрэцэдэнтныя меры i новыя правiлы па барацьбе з распаўсюджваннем новай хваробы. Правiлы пашыраюцца на ўсю тэрыторыю краiны, але па ўзгадненнi з рэгiёнамi. «Перасоўванне па ўсёй Iталii будзе магчыма толькi па прычынах работы, неабходнасцi або здароўя», — падкрэслiў Контэ. Новыя правiлы называюцца Io resto a casa («Я застаюся дома»). Пакуль што сядзець дома iтальянцы павiнны да 3 красавiка, а на вулiцы i ў грамадскiх месцах iм загадана выконваць правiла аднаго метра — не наблiжацца да iншых людзей.

Як адзначыў Контэ, «сёння надышоў вырашальны момант у барацьбе з вiрусам, мы не можам знiзiць кантроль i адказнасць». «Закрыць школы i ўнiверсiтэты было няпростым рашэннем, i мы просiм сем'i i бацькоў з дзецьмi прыкласцi значныя намаганнi для выканання нашых патрабаванняў. Будучыня Iталii ў нашых руках, i кожны павiнен зрабiць свой унёсак. Усе грамадзяне павiнны аказваць супрацьдзеянне распаўсюджванню каранавiруса», — цытуе прэм'ера La Stampa. I прыводзiць яшчэ адно яго выказванне: «Мы выдатна разумеем, наколькi складана змянiць нашы звычкi. Але ў нас больш няма часу: адбываецца значны рост iнфекцыi i колькасцi памерлых ад яе людзей. Таму мы ўсе павiнны пакiнуць на час клопат пра ўласны камфорт i выгоды дзеля выжывання i дабра Iталii. I мы павiнны зрабiць гэта неадкладна».

Закрыты нават сабор Святога Пятра ў Ватыкане. З 12 сакавiка па ўсёй краiне не працуюць бары, рэстараны. Рашэнне не закранула аптэк i супермаркетаў, падкрэслiў Контэ. У канцылярыi прэм'ера дадалi, што гэтая мера будзе дзейнiчаць да 25 сакавiка. Спартыўныя спаборнiцтвы альбо будуць скасаваны, альбо iх будуць праводзiць без гледачоў. Людзi з тэмпературай вышэй за 37,5 градуса павiнны заставацца дома i звесцi да мiнiмуму кантакты з навакольнымi.

Пры гэтым працягнуць працаваць грамадскi транспарт, кавярнi (але толькi да шасцi гадзiн вечара) i крамы. Ва ўказе прэм'ер-мiнiстра таксама не згадваюцца абмежаваннi на ўезд у краiну i выезд з яе. Пры гэтым улады ўзмоцняць кантроль на гранiцы. Уводзяцца праверкi пасажыраў круiзных суднаў, якiя прыбываюць у Венецыю: яны не змогуць высадзiцца для наведвання горада, толькi для таго, каб вярнуцца ў месца свайго пражывання ў Iталii або краiну паходжання.

Панiка i бунты

Выклiкi, з якiмi сутыкнулася медыцынская сiстэма краiны, таксама беспрэцэдэнтныя, расказаў CNN Антонiа Пезенцi, каардынатар сiстэмы iнтэнсiўнай тэрапii ў крызiсным штабе правiнцыi Ламбардыя — першакрынiцы iтальянскай эпiдэмii. Па яго словах, сiстэма аховы здароўя Ламбардыi «за крок ад калапсу», нягледзячы на ўсе намаганнi вызвалiць максiмальную колькасць бальнiчных ложкаў. Ён таксама расказаў пра «цунамi-хвалi пацыентаў», дадаўшы, што да канца сакавiка на бальнiчных ложках можа апынуцца да 18 тысяч пацыентаў, калi каранавiрус працягне распаўсюджвацца. «Я нiколi не бачыў нiчога падобнага, — прызнаўся Антонiа Пезенцi. — Iтальянцам варта хвалявацца».

«Успыхнула вайна, i бiтвы не спыняюцца днём i ноччу. Патрэба ў ложках паўстала ва ўсёй сваёй драматычнасцi, — расказаў медык з Ламбардыi Данiэль Мачынi. — Ужо няма рабочых змен або гадзiн. Сацыяльнае жыццё спынена. Мы ўжо не бачым сем'яў, бо апасаемся iх заразiць. Некаторыя з нас ужо заразiлiся, нягледзячы на пратакол».

У шэрагу гарадоў краiны ўжо ў ноч на 10 сакавiка людзi кiнулiся ў кругласутачныя супермаркеты, пiша La Repubblica. Выданне апавядае пра доўгiя начныя чэргi ў прадуктовых крамах Рыма, Палерма, Неапаля. У асобных выпадках палiцыi давялося ўмяшацца, каб пазбегнуць боек, у iншых — кантраляваць i абмяжоўваць рэзкi наплыў клiентаў быў вымушаны персанал супермаркетаў. На фоне ажыятажу ўлады Iталii заклiкаюць суграмадзян не панiкаваць i нагадваюць, што прадукты будуць прадавацца ў звыклым рэжыме, крамы не зачыняцца, а каранцiнны рэжым дазваляе выходзiць па пакупкi i нават ездзiць у суседнiя рэгiёны, калi якiя-небудзь неабходныя тавары вычарпаны ў мясцовых крамах.

На думку Раберта Бурыёнi, iтальянскага ўрача, прафесара мiкрабiялогii i вiрусалогii ўнiверсiтэта Vita-Salute San Raffaele (Мiлан), «меры па прафiлактыцы каранавiруса не павiнны прымацца толькi тымi, хто жыве ў зоне ўспышкi iнфекцыi». Наадварот, больш увагi варта ўдзяляць менавiта тым рэгiёнам, дзе вiрус яшчэ не распаўсюдзiўся. «Заставайцеся дома, — параiў вiрусолаг у iнтэрв'ю Radio Capital. — Так, мы ўсё яшчэ можам паўплываць на ход эпiдэмii, затрымаць i аслабiць яе».

Пустыя вулiцы i палiцы — гэта яшчэ не самае абсурднае i страшнае, што здарылася ў краiне за гэты час. Бунты супраць каранцiнных мер адбылiся ў 27 турмах Iталii, пасля таго як там забаранiлi наведваннi. Акрамя таго, некаторыя зняволеныя патрабавалi амнiстыi на фоне эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi. Па паведамленнях СМI, некалькiм дзясяткам вязняў удалося ўцячы. Беспарадкi пачалiся на поўначы краiны — у Мадэне. «Сiлавыя структуры спрабуюць кантраляваць сiтуацыю», — адзначае iспанская El Confidencial.

Дзверы да рэцэсii

Каранавiрус адкрыў краiне дзверы да рэцэсii. Сёлета яе ВУП, па iнфармацыi Банка Iталii, знiзiцца на 0,2 працэнтнага пункта (i гэта адзiн з самых аптымiстычных прагнозаў). Страты турыстычнага сектара могуць скласцi каля €7,4 млрд. Урад Iталii iмкнецца ўсiмi сiламi выправiць сiтуацыю. Зарэзервавана 25 мiльярдаў еўра на меры па лiквiдацыi наступстваў для эканомiкi ад успышкi каранавiруса, заявiў мiнiстр фiнансаў Раберта Гуальтыеры. Спачатку, па яго словах, урад ухвалiў выдзяленне першага пакета стымулюючых мер аб'ёмам каля 12,5 мiльярда еўра. Астатнiя сродкi будуць зарэзерваваныя на аплату iншых дадатковых стымулюючых мер. У прыватнасцi, чыноўнiкi абмяркоўваюць магчымасць накiраваць грошы на дапамогу тым, хто часова застаецца без работы ў вынiку абмежаванняў, у гарантыйны фонд для крэдытавання малога i сярэдняга бiзнесу, на выплаты кампенсацый кампанiям, абарот якiх знiзiўся больш чым на 25 працэнтаў. Таксама, як паведамляе Bloomberg, абмяркоўваецца ўвядзенне мараторыя на плацяжы па iпатэцы i крэдытах для бiзнесу.

У выпадку, калi распаўсюджванне каранавiруса прывядзе да глабальнага фiнансавага крызiсу, яго ачагом стане банкаўскi сектар Iталii. Да такой высновы прыйшоў эканамiчны аглядальнiк газеты Washington Post Дэвiд Лiнч. Ён звярнуў увагу на прыпыненне камерцыйнай дзейнасцi ў краiне i лiчыць, што будучыня восьмай найбуйнейшай эканомiкi свету будзе залежаць ад трываласцi банкаўскай сiстэмы. Лiнч сцвярджае, што бiзнес i прыватныя асобы, застаўшыся без грошай у сiтуацыi, якая склалася, могуць перастаць абслугоўваць уласныя крэдыты.

Яшчэ адной праблемай аглядальнiк Washington Post назваў дарагiя антыкрызiсныя меры Рыма, якiя палохаюць iнвестараў. У такiм выпадку дзяржаўныя аблiгацыi, якiя складаюць большую частку банкаўскiх актываў, могуць абясцэнiцца. Гэта, у сваю чаргу, можа знiзiць рэзервы банкаў i абмежаваць iх крэдытаванне, што прывядзе да далейшага запаволення эканомiкi. Акрамя таго, iтальянскiм банкам належыць каля чвэрцi непагашанага дзяржаўнага доўгу краiны ў памеры 2,4 трыльёна долараў, а гэта звязвае лёс фiнансавых устаноў краiны i ўрада такiм чынам, што можа прывесцi да дэстабiлiзацыi ва ўмовах рэзкага спаду.

Тым часам на экстранным самiце ЕС, якi праводзiўся ў фармаце вiдэаканферэнцыi, было прынята рашэнне выдзелiць на барацьбу з каранавiрусам у рамках супольнасцi 25 мiльярдаў еўра. Звыш 7,5 мiльярда паступiла на рахункi адпаведных ведамстваў ужо на працягу гэтага тыдня.

Захар БУРАК

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».