Дарагія суайчыннікі! Віншую вас з Днём Канстытуцыі!
Гэтае свята стала сімвалам свабоды і незалежнасці беларускага народа, шматвяковага шляху развіцця дзяржавы і грамадства на нашай зямлі.
Пераемнасць нацыянальных прававых традыцый, выкарыстанне найлепшых дасягненняў сусветнага заканадаўчага вопыту знайшлі адлюстраванне ў Канстытуцыі. Яе прыняцце вызначыла галоўныя мэты нашай найноўшай гісторыі. Гісторыі, у якой правы і свабоды грамадзян набываюць прыярытэтнае значэнне, а людзі і справядлівае да іх стаўленне становяцца галоўнай каштоўнасцю.
Выконваючы нормы Асноўнага закона, мы забяспечваем зладжаную і эфектыўную работу ўсіх галін улады, згоду ў грамадстве, пабудову канкурэнтаздольнай эканомікі, правядзенне эфектыўнай сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэнне спрыяльных умоў для дастойнага развіцця кожнага чалавека.
Жадаю ўсім моцнага здароўя і шчасця, а нашай суверэннай Беларусі — міру і працвітання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Прэв'ю: minsknews.by
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы
Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…
На прасторах яе вялікасці кнігі.