Гiсторыя вядомага беларускага аб'екта, дзе на працягу ўжо доўгiх гадоў праходзяць самыя прэстыжныя спаборнiцтвы па зiмовых вiдах спорту, пачалася ў 1972 годзе, калi Мiжнародны саюз бiятланiстаў прыняў рашэнне правесцi чэмпiянат свету па бiятлоне 1974 года на тэрыторыi СССР. Аднак бiятлонных стадыёнаў, прыдатных для гэтых мэт, у Савецкiм Саюзе не было, таму першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў i старшыня спорткамiтэта БССР Вiктар Лiвенцаў прапанавалi правесцi яго ў БССР.
Зрабiць са спорту вiдовiшча
Пасля таго як вызначылiся з месцам пад Мiнскам, праектаваць i будаваць стадыён даручылi архiтэктару, якi на той момант узначальваў iнстытут «Белдзiпрагандаль», Вальмену Аладаву. Пазней ён прызнаецца, што да таго моманту нават не ведаў, што такое бiятлон. Каб пазнаёмiцца з гэтым вiдам спорту блiжэй, Аладаў адправiўся ў Мурманск на першынство СССР. Арганiзацыя спаборнiцтваў як гледача яго не ўразiла, таму што балельшчыкi не маглi бачыць нi спартсменаў на стрэльбiшчы, нi як тыя фiнiшуюць. Таму, вярнуўшыся дадому, Вальмен Аладаў вырашыў, што ў нас усё будзе па-iншаму. «Па сутнасцi, беларусы сталi першапраходцамi, прыдумаўшы выйгрышную форму для вiдовiшчнай падачы бiятлонных гонак. Пасля гэтага да нас у краiну паехалi спецыялiсты па вопыт, — расказваў архiтэктар. — Падобны да «Раўбiч» комплекс з'явiўся ў Скандынавii толькi праз 15 гадоў. За iм рушылi следам iншыя аналагiчныя па прынцыпе збудаваннi. Але мы былi першымi».
Праектаванне спарткомплексу пачалося ў лютым 1973-га, а ўжо праз год у Раўбiчах пабудавалi гасцiнiцу, судзейскi павiльён, стрэльбiшча, падрыхтавалi трасы, вылучылi глядацкую зону. Пазней там з'явiлiся медыка-аднаўленчы корпус, другая гасцiнiца i вялiкi трамплiн, была рэканструявана нават царква, якая знаходзiлася побач.
Падрыхтоўка да першага чэмпiянату свету ў «Раўбiчах» не была простая, тады арганiзатары таксама мелi праблемы са снегам, але турнiр правялi. Дарэчы, менавiта на гэтым чэмпiянаце ўпершыню ў гiсторыi бiятлона была праведзена папулярная цяпер гонка — спрынт на 10 кiламетраў. Праўда, заваяваць у ёй першыя медалi савецкiм спартсменам не ўдалося. Найлепшым з чатырма штрафнымi кругамi стаў Мiкалай Круглоў, якi заняў 6-е месца.
Пасля гэтага ў спарткомплексе пад Мiнскам адбылiся яшчэ тры чэмпiянаты свету па бiятлоне (1976, 1982, 1990), Адкрытыя чэмпiянаты Еўропы па бiятлоне (1998, 2004, 2019, 2020), Кубак свету па лыжных гонках (1991), Кубак Еўропы па горных лыжах (1995, 2006). У 2019-м у «Раўбiчах» правялi яшчэ i чэмпiянат свету па летнiм бiятлоне.
Снегу мала, але праца ўсё выратавала
Сёлета беларускi спартыўны комплекс планаваў прыняць толькi этап Кубка свету па фрыстайле i Кубак IBU па бiятлоне, але свае карэктывы ўнесла нябесная канцылярыя. Праз тое, што Эстонiя, дзе павiнен быў прайсцi чэмпiянат Еўропы, не змагла падрыхтавацца да турнiру з-за адсутнасцi снегу, ён быў перанесены ў Беларусь. Аднак нашу краiну зiма сёлета таксама не песцiла, таму i беларускiм арганiзатарам давялося вельмi пастарацца, каб чарговы раз не падвесцi i апраўдаць свой статус па-сапраўднаму спартыўнай дзяржавы. На працягу двух тыдняў у «Раўбiчах» iшлi гарачыя спартыўныя баталii, а па заканчэннi двух мiжнародных турнiраў арганiзатары выдыхнулi, атрымалi добрыя ацэнкi ад тэхнiчных дэлегатаў, большасць станоўчых водгукаў ад спартсменаў i зрабiлi выснову, што са сваёй работай усё ж такi справiлiся.
— З тэхнiчнага пункту гледжання сёлета правядзенне чэмпiянату Еўропы i Кубка IBU далося нам няпроста, — расказвае намеснiк дырэктара РЦАП па зiмовых вiдах спорту «Раўбiчы» Леанiд Карась. — Але ў гэтым ёсць i станоўчыя моманты: мы зразумелi, што i як рабiць пры абмежаваных аб'ёмах снегу. Адпрацавалi свае дзеяннi ў залежнасцi ад сiтуацыi — напрыклад, на чэмпiянаце Еўропы быў задзейнiчаны спрынтарскi круг, на кубку IBU гонкi там не праводзiлiся, таму мы аператыўна здымалi з яго снег i перавозiлi на iншыя праблемныя ўчасткi.
Леанiд Iванавiч адзначае, што самай складанай часткай арганiзацыi гэтых турнiраў стала генерацыя снегу. Калi ў мiнулы i пазамiнулы сезоны спецыялiсты пачыналi працаваць у гэтым кiрунку пры тэмпературы ў 2,5-3 градусы марозу, то ў гэтым сезоне снег давялося генераваць пры плюсавых тэмпературах — 1,3-1,5 градуса.
— Тут нам вельмi дапамагло тое, што ў «Раўбiчах» цяпер iдзе ачыстка вадасховiшча, дзе ажыццяўляецца водазабор на сiстэму аснежвання. Неабходна было перамяшчаць гэтыя водазаборы на рэчку i працаваць адтуль. Калi мы бяром ваду ў возеры з-пад лёду, то яе тэмпература дзесьцi 3,8-4 градусы, у рэчцы ж з праточнай вадой тэмпература даходзiла да 0,8 градуса — гэта значыць, сiтуацыя з вадасховiшчам была нам на руку.
Леанiд Карась прызнаецца, што ў перыяд падрыхтоўкi да турнiраў быў момант, калi трое сутак давялося працаваць без сну i адпачынку. Ён выпаў на перыяд перамяшчэння снегу з «Заечай паляны» i гарадской трасы на трасы ў «Раўбiчы».
— Калi тэхнiчная дэлегацыя ўбачыла, што ў нядзелю ў нас голы стадыён, а ў панядзелак павiнны ўжо прайсцi кантрольныя трэнiроўкi, засумнявалася, што мы справiмся, — цяпер ужо з усмешкай успамiнае Леанiд Карась. — Але падчас турнiраў i пасля iх мы атрымалi вельмi добрыя водгукi, бо людзi, якiя працуюць у гэтай сферы, выдатна разумеюць, з якiмi цяжкасцямi мы сутыкнулiся. У каментарыях спартсменаў, вядома, праскоквалi нараканнi, маўляў, траса не iдэальна роўная, але такая траса за адзiн дзень не робiцца, яе трэба шлiфаваць пры марозным надвор'i тыдзень, — расказвае намеснiк дырэктара «Раўбiч».
Леташнi снег стане рэальнасцю
Што датычыцца тэхнiчных магчымасцяў беларускага спарткомплексу, то бiятлонны стадыён, траса i iнфраструктура дазваляюць праводзiць у «Раўбiчах» турнiры самага высокага ўзроўню, аднак ёсць моманты, якiя нашаму комплексу трэба дапрацаваць. Пра гэта яго кiраўнiкi кажуць ужо цяпер, хоць толькi скончылi вялiкую работу.
Напрыклад, практычна ўсе падобныя комплексы, якiя праводзяць спаборнiцтвы сусветнага ўзроўню, маюць снегасховiшча. Яно дае магчымасць захоўваць снег з аднаго сезону да наступнага. У Раўбiчах такая магчымасць хутка таксама стане рэальнасцю.
— Мы ўжо запрашалi калег з Фiнляндыi, шчыльна працавалi з iмi, каб пераняць вопыт захоўвання снегу i яго нарыхтоўкi, — расказвае Леанiд Карась. — У наступным сезоне будзем спрабаваць.
Снегасховiшча — гэта звычайная пляцоўка, дзе складуецца снег, якi потым засыпаецца пiлавiннем. У Рупольдынгу або Нове-Места — гэта тэхнiчныя збудаваннi, падобныя на нашы сiласныя ямы, якiя закрываюцца штучнымi матэрыяламi, але беларусы больш схiляюцца да скандынаўскага варыянта, дзе снег пакрываецца пiлавiннем.
— На некаторых стадыёнах у Фiнляндыi i Цюменi пад трасамi стаяць халадзiльнiкi, але яны не вырашаюць праблему нарыхтоўкi i захоўвання снегу, а толькi дапамагаюць пачынаць сезон раней i заканчваць яго пазней, таму такi варыянт для «Раўбiч» мы не разглядаем, — расказвае спецыялiст.
На 2022 год у Беларусi запланавана правядзенне этапу Кубка свету па бiятлоне, падрыхтоўка да гэтага турнiру пачынаецца ўжо сёлета. У маi з экспертызы выйдзе праект сiстэмы аснежвання.
— Мы паспрабуем адысцi ад развозу снегу па трасах — проста створым пункты на самой трасе, дзе паставiм снегагенератары, — тлумачыць Леанiд Карась.
Як ужо гаварылася, працягваецца ачыстка вадасховiшча, гэта значыць у спарткомплексе зменiцца сiстэма водазабору, якая будзе працаваць на аснежванне. Акрамя гэтага, змены закрануць стадыён i iнфраструктуру, напрыклад, на рэканструкцыю ўжо становiцца гасцiнiца № 1.
— Таксама мы думаем, якiм чынам павялiчыць умяшчальнасць трыбун. Трэба будзе збiраць часовыя канструкцыi, будаваць пераходныя масты на трасе для гледачоў. На сёлетнiх турнiрах балельшчыкаў на дыстанцыi было няшмат, але i то былi ахвотныя глядзець гонку не са стадыёна, а на этапе Кубка свету там будуць вельмi вялiкiя глядацкiя патокi, — расказвае Леанiд Iванавiч.
А вось канфiгурацыя трасы мяняцца не будзе, яна i так нядаўна прайшла рэканструкцыю.
Напрыканцы скажам: размовы аб тым, што пасля сёлетнiх бiятлонных турнiраў Беларусi могуць даверыць i правядзенне чэмпiянату свету, ходзяць нездарма. Бо ў нас ёсць усе рэсурсы, каб зноў прыняць настолькi маштабную падзею.
Дар'я Лабажэвiч
Фота Ганны Занкавiч
Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент.
Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».
Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.