Вы тут

Каштоўнасць і аснова правапарадку


15 сакавіка 1994 года — гістарычная падзея, якая стала сімвалам якаснага змянення беларускай дзяржаўнасці. У гэты дзень была прынятая новая Канстытуцыя — Асноўны Закон нашай дзяржавы. Беларускі народ заявіў пра сябе сусветнай супольнасці, сказаў, што ён з'яўляецца яе часткай і ўсведамляе сябе паўнапраўным суб'ектам.


Канстытуцыя як прадукт пэўнай ступені развіцця беларускага народа з'явілася найвышэйшым дасягненнем яго юрыдычнага розуму, палітычнай навукі і прававой культуры. Яна з'яўляецца па сутнасці фармалізаванай грамадскай дамовай, якая замацоўвае прынцыпы і пацвярджае лад сучаснага беларускага грамадства і дзяржавы. Яна змяшчае фундаментальныя палажэнні, якія выступаюць рэгулятарамі сістэмы палітычных, эканамічных і сацыяльных адносін, служаць прававой асновай стратэгіі развіцця суверэннай Беларусі. Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь дэмакратычным спосабам прынялі на сябе абавязацельства перад цяперашнім і будучымі пакаленнямі Беларусі жыць па замацаваных Канстытуцыяй фундаментальных правілах і выконваць іх у мэтах забеспячэння правоў і свабод чалавека і грамадзянскай згоды. На думку Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, «Канстытуцыя нашай краіны мае сапраўды народны характар, бо прымалася яна ўсеагульным галасаваннем».

Згодна з артыкулам 3 Канстытуцыі, адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца народ, які ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадстаўнічыя і іншыя органы. Найвышэйшым непасрэдным выяўленнем улады народа, яго волі з'яўляюцца рэферэндум (народнае галасаванне) і выбары. Так, у лістападзе 2019 года адбыліся парламенцкія выбары, якія праведзены ў адпаведнасці з нормамі і прынцыпамі Канстытуцыі і заснаваным на іх выбарчым заканадаўствам. Гэта забяспечыла свабодны і дэмакратычны характар выбараў, стала чарговым сведчаннем канстытуцыйнай дэмакратыі ў нашай краіне. Народ упаўнаважыў новы склад Нацыянальнага сходу ажыццяўляць прадстаўнічую і заканадаўчую дзейнасць на карысць агульных інтарэсаў і ў адпаведнасці з чаканнямі грамадзянскай супольнасці.

Канстытуцыя замацоўвае адпаведную сістэму сацыяльных каштоўнасцяў і забяспечвае іх зацвярджэнне ў грамадстве. Яна і сама з'яўляецца найважнейшай каштоўнасцю для грамадства і дзяржавы, яна, вобразна кажучы, з'яўляецца пашпартам дзяржавы. З прыняццем Канстытуцыі пачалася эпоха рэальнага канстытуцыяналізму, накіраванага на забеспячэнне вяршэнства права, правоў і свабод чалавека, няўхільнае выкананне канстытуцыйных прадпісанняў усімі дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі, службовымі асобамі і грамадзянамі.

У зацвярджэнні рэальнага канстытуцыяналізму, што прадугледжвае вяршэнства канстытуцыйных каштоўнасцяў, прынцыпаў, прэзумпцый і нормаў, важная роля належыць Канстытуцыйнаму Суду, які правярае канстытуцыйнасць нарматыўных прававых актаў. Напрыклад, толькі пры ажыццяўленні абавязковага папярэдняга кантролю адпаведнасці Канстытуцыі ўсіх законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу, да падпісання іх Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Канстытуцыйным Судом, пачынаючы з 2008 года (г. зн. з моманту ўвядзення такога кантролю) ажыццёўлена праверка канстытуцыйнасці 938 законаў, у ліку якіх восем кодэксаў.

Надзеі і чаканні, якія нараджае Канстытуцыя ў нашай свядомасці, не заўсёды могуць рэалізавацца адразу і спраўдзіцца ў поўнай меры. Нягледзячы на гэта, усе мы адзіныя ў адным: Дзень Канстытуцыі — гэта па сутнасці Дзень Дэмакратыі, а роўным чынам і Дзень суверэннай беларускай дзяржаўнасці. Менавіта ў гэты дзень многія з нас часцей за ўсё спрабуюць пранікнуць у сутнасць нашага Асноўнага Закона, спасцігнуць яго дух і ўсвядоміць ролю на сучасным этапе.

Анатоль ЦІКАВЕНКА, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь

Прэв'ю: pravo.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.