Вы тут

Уладзімір Андрэйчанка ўручыў пашпарты юным жыхарам Докшыцкага раёна


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ўручыў пашпарты юным жыхарам Докшыцкага раёна.


Удзельнікамі святочнай цырымоніі, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі, сталі 11 дзяцей з сярэдніх школ № 1 і № 2 Докшыц, Порплішчанскай, Параф'янаўскай, Крулеўшчынскай, Бягомльскай, Сітцаўскай сярэдніх школ, паведамляе БелТА.

— Сімвалічна, што цырымонія праходзіць напярэдадні Дня Канстытуцыі, які мы адзначаем 15 сакавіка, — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка, звяртаючыся да школьнікаў. — Гэта галоўны дакумент кожнага чалавека. Для вас — пуцёўка ў дарослае, самастойнае жыццё.

Паводле яго слоў, нягледзячы на юны ўзрост, сваімі добрымі справамі, учынкамі падлеткі ўжо даказалі, што докшыцкая зямля можа ганарыцца імі, іх поспехамі ў вучобе, спорце. Аднак усё важнае і ўсе вялікія перамогі ў іх яшчэ наперадзе. Гэта паступленне ў ВНУ, новыя дасягненні ў спорце, бізнесе. «Некаторыя з вас пойдуць працаваць у сельскую гаспадарку, на завод, хтосьці будзе займацца навукай, стане дыпламатам або будзе ахоўваць дзяржаўныя граніцы. Самае важнае, каб вы зразумелі, што ў далейшым усё будзе залежаць толькі ад вас. Стартавыя ўмовы для ўсіх створаны аднолькавыя. Далей усё залежыць ад вашай стараннасці, жадання і працавітасці. Калі прыкладзяце намаганні, будзеце адказнымі людзьмі, то зможаце пабудаваць кар'еру і шмат чаго дамагчыся ў жыцці», — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Усе дарогі адкрытыя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».