У Кітаі павялічваецца спажыванне «блакітнага паліва».
У мінулым годзе ў Кітаі назіраўся хуткі рост аб'ёму здабычы прыроднага газу, паказваюць афіцыйныя дадзеныя, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Аб'ём здабычы прыроднага газу летась вырас на 11,5 працэнта ў гадавым вылічэнні да 177,7 мільярда кубаметраў, сведчаць звесткі Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў Кітая. Для параўнання: у 2018 годзе здабыча прыроднага газу ў КНР складала 161,02 мільярдаў кубаметраў з ростам на 7,5 працэнта.
Па выніках мінулага года імпарт прыроднага газу ў краіну вырас на 6,5 працэнта - да 132,2 мільярдаў кубаметраў. У 2019-м аб'ём фактычнага спажывання прыроднага газу ў краіне дасягнуў 306,7 мільярда кубаметраў, што прадэманстравала рост на 9,4 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам.
На фоне ўзмацнення барацьбы з забруджваннем навакольнага асяроддзя спажыванне прыроднага газу ў Кітаі, як чакаецца, павялічыцца на 8,6 працэнта - да 330 мільярдаў кубаметраў у 2020 годзе, заявіла карпарацыя PetroChina, якая з'яўляецца найбуйнейшым у краіне пастаўшчыком нафты і газу.
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы
Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…
На прасторах яе вялікасці кнігі.