Вы тут

Якiя кветкi трэба «пускаць у агарод» i для чаго?


Некаторыя кветачкi не толькi ўпрыгожваюць участак, але i дапамагаюць агароднiку. Пра карысць аксамiтак для капусты i бульбы ўжо ўсе ведаюць. Але якiя яшчэ кветкi можна пасадзiць?


  • Настурка. Калi вы пасадзiце настурку каля капусты, то зберажаце агароднiну ад матылькоў-капуснiц. Лiчынкi яны адкладуць на настурку, будзе з'едзена лiсце кветак, а не капусты. Настурка, пасаджаная сярод таматаў, пазбавiць памiдоры ад белакрылкi. Таксама варта засеяць настуркай прыствольныя кругi яблынь — тады дрэвам не страшная тля.
  • Хрызантэма. Гэтая кветка ратуе ад мядзведак. Высахлыя кветкi выкопваць не варта — яны працягваюць абараняць участак.
  • Палын. Пасадзiце яго каля сунiц i малiны — i даўганосiк i сунiчны клешч не з'явяцца на гэтым участку.
  • Дэльфiнiум. Калi ён расце каля морквы, маркоўнай мухi можна не баяцца.
  • Лаванда. Гэтая раслiна, пасаджаная ў мiжраддзях, ратуе ад тлi, молi, мурашак.
  • Календула. Гэтыя кветкi ахоўваюць ад шкоднiкаў i хвароб кусты руж i астры. Яны таксама пазбавяць ад каларадскага жука на бульбе. Календула служыць абаронай ад белакрылкi на капусце i нематоды на клубнiцах i пладовых дрэвах.
  • Петунiя. Яе варта пасадзiць побач з бабовымi. Такое суседства ахоўвае боб ад шкоднiкаў i хвароб.
  • Пiжма. Няма лепшай абароны ад мурашак, чым гэтая кветка.
  • Персiдскi рамонак. На ўчастку з iм не будзе грызуноў, нематоды, тлi. Карысна саджаць яго па суседстве з яблынямi, капустай, флёксамi.

Ірына ТАМКОВІЧ

Прэв'ю: cvetydoma.ru

Загаловак у газеце: Не толькi прыгожыя, але i карысныя

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.