Велікодныя сувеніры пакажуць майстры з усёй Гродзеншчыны на выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Велікодны падарунак».
З 20 сакавіка да 20 красавіка яе арганізуюць у Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Удзел у творчым паказе возьмуць найлепшыя майстры народнай творчасці раённых цэнтраў рамёстваў, аддзелаў традыцыйнай культуры цэнтраў культуры і народнай творчасці Гродзеншчыны, а таксама рамеснікі.
Галоўная мэта выстаўкі, якую ладзяць напярэдадні праваслаўнага і каталіцкага Вялікадня, — адраджэнне, захаванне і развіццё традыцыйных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў рэгіёнах Гродзенскай вобласці.
Ірына СІДАРОК
12 красавіка спаўняецца 60 гадоў першаму палёту чалавека ў космас.
КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца сабрацца — ад вас спатрэбяцца стойкасць і цярпенне.
Абеліск у памяць пра вязняў канцлагера стаіць крыху наводдаль.