Вы тут

«Маленькія лебедзі» на Гарыні


У палескай глыбінцы — Давыд-Гарадку — працуе дзіцячы балетны клас. Незвычайная ўстанова для сельскай мясцовасці!

Ініцыятарам стварэння студыі грацыі стаў славуты расійскі танцор і балетмайстар Гедымінас Таранда. Дамоўленасць была ўзгоднена, і маэстра з дэлегацыяй муніцыпальнага ўтварэння Новамаскоўскай адміністрацыйнай акругі Масквы наведаў Палессе, сустрэўся з кіраўнікамі Столінскага раёна і падпісаў дамову на адкрыццё першага ў Беларусі філіяла Цэнтра мастацтваў імя Гедымінаса Таранды. Спачатку балетны клас знаходзіўся ў адной з давыд-гарадоцкіх школ, а цяпер цэнтрам высокага мастацтва стаў мясцовы Дом культуры. Восемдзесят дзяўчынак і некалькі хлопчыкаў (іх, як заўсёды, не хапае) — з Давыд-Гарадка, а таксама з навакольных вёсак — Альшан, Белавушы, Беражнога, Рубля, Лісовічаў, Рэмеля, Сямігосцічаў — тройчы на тыдзень займаюцца балетам пад кіраўніцтвам харэографа Ганны Чмуневіч. Заязджае сюды і сам Гедымінас Таранда. Сведкамі першых поспехаў маленькіх артыстаў сталі жыхары Брэстчыны — Століна, Пінска, Бярозы, Брэста: на сцэнах гэтых гарадоў ставіўся спектакль «Шчаўкунок», у якім удзельнічалі і навучэнцы давыд-гарадоцкага балетнага класа. Сёлета гарадку на рацэ Гарынь спаўняецца 920 гадоў, і на юбілейным свяце юныя артысты таксама пакажуць сваё майстэрства, гэтым разам — у «Лебядзіным возеры». Цяпер якраз ідуць рэпетыцыі будучай прэм'еры.

Мне давялося папрысутнічаць на занятках, якія вядомы балетмайстар праводзіў з «маленькімі лебедзяняткамі».


Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.