Вы тут

Анатоль Ліневіч правёў прамую лінію і прыём грамадзян па асабістых пытаннях


Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў у Аршанскім райвыканкаме ў аўторак прамую лінію і прыём грамадзян па асабістых пытаннях.


Па тэлефоне за гадзіну да яго звярнуліся толькі пяць грамадзян. Дзве заяўніцы прасілі прывесці ў парадак вясковыя дарогі: у аграгарадку Смальяны і вёсцы Дачная. А жыхарка вёскі Рамальдава спадзяецца, што ёй пойдуць насустрач, каб зняць праблему асвятлення.

На асабісты ж прыём грамадзян запісалася каля сарака чалавек.

Памочніка кіраўніка дзяржавы зацікавіў зварот вынаходніка, які мае патэнт як аўтар ветрака. Мужчына сцвярджае, што яго ўстаноўка ў трыццаць раз таннейшая, чым існуючыя аналагі. Пры гэтым каэфіцыент карыснага дзеяння вельмі высокі. Рацыяналізатар паведаміў, што неабходна дапамога ў давядзенні ідэі да масавага вырабу. Кіраўніцтва райвыканкама ў курсе тэмы. І насамрэч, калі дэталёва вывучыць пытанне, у прынцыпе можна рызыкнуць і вырабляць інавацыйную прадукцыю ў Оршы і наваколлі. Анатоль Ліневіч даручыў заняцца вывучэннем гэтай тэмы і будзе асабіста кантраляваць, што па ёй зроблена.

Былі і просьбы дапамагчы ўладкавацца на работу. Пра гэта прасіла прыбіральшчыца, якая раней працавала на аўтамабільным рынку, але з ёй не працягнулі кантракт. Другі падобны выпадак — састарэлы мужчына захацеў стаць вартаўніком, аднак не прайшоў медыцынскую камісію. Ён можа працаваць гандляром, кладаўшчыком, але не хоча. Яму прапаноўвалі надомную работу, мужчына адмовіўся. Дадзена даручэнне паспрыяць заяўнікам у працаўладкаванні.

Адна з заяўніц скардзілася на несправядлівае, на яе погляд, рашэнне суда ў зямельным пытанні. А іншая грамадзянка паведаміла пра незаконнае будаўніцтва лазні суседзямі.

Дарэчы, тыя, хто прыйшоў на прыём, не толькі выказвалі незадаволенасць, прасілі дапамогі, але і дзякавалі. У прыватнасці, пасля звароту да памочніка Прэзідэнта на прыёме, які ён праводзіў у Оршы ў лютым, станоўча вырашана праблемнае пытанне, звязанае з тым, што залівала прыватны ўчастак.

У каментарыі прадстаўнікам СМІ Анатоль Ліневіч падкрэсліў, што пазапланавы прыём грамадзян тлумачыцца тым, што не ўсе ахвотныя змаглі звярнуцца да яго падчас папярэдняга прыёму.

— Добра, калі людзі задаволены тымі дзеяннямі, якія ажыццяўляе мясцовая ўлада, каб дапамагчы. Можна ацаніць работу з людзьмі як нармальную, і ёсць надзея, што ў будучым гэты кірунак дзейнасці райвыканкама будзе яшчэ больш плённы, — падкрэсліў памочнік кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Усе пытанні — значныя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.