Медаль “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” уручаны 95-гадоваму ветэрану вайны Арсенію Падзейкіну, які жыве ў Кабардзіна-Балкарыі
Ветэраны вайны, якія вызвалялі Беларусь, жылі пасля распаду СССР на тэрыторыях практычна ўсіх постсавецкіх краін. І ў нашай Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы таксама. Цяпер у рэспубліцы жыве 120 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, 20 з іх вызвалялі Беларусь. З кожным годам іх усё менш: ваяваць з узростам нікому ж не пад сілу. Вось і Арсеній Карнеевіч, якому мы ўручалі медаль “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, летась адзначыў 95-гадовы юбілей. Ва ўручэнні ўзнагароды паўдзельнічалі дэпутаты парламента Кабардзіна-Балкарыі, кіраўнік рэгіянальнага аддзялення партыі “Справедливая Россия” у КБР Уладзімір Кебекаў і сакратар бюро савета Руслан Токаў. Мы ўсе разам паехалі ў Церскі раён, дзе жыве сёння ветэран.
Медаль уручыў я. Арсеній Карнеевіч сустрэў нас ветліва, распавёў шмат цікавага пра свой баявы шлях, які пачаў у 1942-м пад Сталінградам, прайшоў у 44-м праз Беларусь. У прыватнасці, ветэран згадаў, як вызваляў горад Барысаў. Вайну ён закончыў у Югаславіі, за баявыя подзвігі ўзнагароджаны ордэнам і медалямі. А з Беларусі юбілейны медаль — гэта, казаў з удзячнасцю, чацвёрты. Мы павіншавалі ветэрана, уручылі яму й гасцінец, пажадалі яшчэ шмат разоў сустрэць Дзень Перамогі.
Павел Сідарук, старшыня Кабардзіна-Балкарскага грамадскага руху “За яднанне, сябры!”
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.