Вы тут

У Маладзечне з'явіцца новы загс


Ён размесціцца на скрыжаванні вуліц Віленскай і Льва Талстога, побач з цэнтральнай плошчай. У канцы мінулага года адбылося грамадскае абмеркаванне па пытаннях будаўніцтва. Спецыялісты і звычайныя гараджане змаглі ўнесці свае прапановы, выказацца ў падтрымку праекта.


Гэта будзе двухпавярховы будынак агульнай плошчай 2213 квадратных метраў. На першым паверсе плануецца размясціць гардэроб, вестыбюль, малую залу грамадзянскіх абрадаў і канферэнц-залу, пакоі жаніха і нявесты, а таксама прыёмную і залу для наведвальнікаў, службовыя кабінеты. На другім паверсе прадугледжваюцца вялікая зала для грамадзянскіх абрадаў, банкетная зала, веранда, балкон для музыкантаў.

Каля будынка будуць уладкаваны пад'язная пляцоўка для наведвальнікаў, пляцоўка для збору цвёрдых бытавых адходаў, фотазона з малымі архітэктурнымі формамі і арт-аб'ектамі, аўтамабільная паркоўка на 50 машын.

Аб'ект уключаны ў абласную інвестыцыйную праграму на 2020-ы. Ужо распрацоўваецца праектная дакументацыя. Пачатак будаўніцтва запланаваны на 2021 год.

Цяпер загс знаходзіцца ў прыбудаваным да жылога дома памяшканні.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв'ю: tili-testo.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».