Вы тут

Як у Бабруйску лечаць людзей пры дапамозе новага медыцынскага абсталявання


Медыцынская дапамога павiнна канцэнтравацца не толькi ў сталiцы, а быць максiмальна наблiжанай да насельнiцтва рэгiёнаў — такую задачу ставiць перад Мiнiстэрствам аховы здароўя Прэзiдэнт. Мы ўжо неаднаразова пiсалi пра тыя захады, якiя робяцца для паляпшэння медыцынскага абслугоўвання ў Магiлёўскай вобласцi, i станоўчых прыкладаў менш не робiцца. Бабруйская цэнтральная бальнiца, адна з найбуйнейшых у рэгiёне (па сутнасцi, яна выконвае абавязкi былога гарздраўаддзела), акрамя горада абслугоўвае яшчэ i найблiжэйшыя раёны — Бабруйскi, Глускi, Кiраўскi, Асiповiцкi. Летась праз яе прыёмны пакой прайшло 39 276 чалавек. Карэспандэнт «Звязды» паназiрала, якiмi магутнасцямi валодае ўстанова i наколькi сучасныя тут прапануюць паслугi.


Iры­на Ма­ла­но­са­ва за­пэў­нi­вае, што ў баль­нi­цы ство­ра­ны ўсе ўмо­вы для якас­най ме­ды­цын­скай да­па­мо­гi.

Дарэчы, менавiта на базе гэтай бальнiцы (тут ёсць i iнфекцыйнае аддзяленне) адсочваецца ў рэгiёне абстаноўка з каранавiрусам. На 17 сакавiка нiводнага выпадку гэтай небяспечнай хваробы зафiксавана не было, запэўнiлi медыкi. Установа працуе ў рэжыме поўнай гатоўнасцi. Летась бальнiца адзначыла сваё саракагоддзе i была сур'ёзна падмацавана перадавой медтэхнiкай. Было цiкава паглядзець, як выкарыстоўваецца новае абсталяванне i наколькi яно запатрабаванае. I адначасова пазнаёмiцца з «зоркамi» рэгiянальнай медыцыны. Прафесiяналiзм i дасягненнi многiх тутэйшых урачоў адзначаны падзякамi i ўзнагародамi на розных узроўнях. Летась, напрыклад, урач бальнiцы Валерый Бусел атрымаў грамату Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта.

— Кадры i матэрыяльна-тэхнiчная база — гэта два асноўныя складнiкi паспяховай работы, — пераканана намеснiк галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Iрына Маланосава. — Мы атрымалi новы камп'ютарны тамограф (КТ), якi нашмат пашырае нашы магчымасцi, сучасны апарат ультрагукавога даследавання (УГД), якi дазваляе значна палепшыць дыягностыку, фiбрагастраскоп, два апараты для iнгаляцыйнай анестэзii, апарат штучнай вентыляцыi лёгкiх. Паралельна ўводзiм новыя тэхналогii i праводзiм найскладанейшыя аперацыi, у тым лiку лапараскапiчныя i нейрахiрургiчныя, па перасадцы тазасцегнавога сустава.

Знаёмства пачынаем з рэнтгеналагiчнага аддзялення. Менавiта тут знаходзiцца той самы 64-зрэзавы апарат КТ, якi дазваляе рабiць найбольш дакладную дыягностыку. Iрына Валянцiнаўна мiж iншым адзначае, што апiсаннем КТ-дыягностыкi займаецца зусiм яшчэ малады спецыялiст Вольга Шчамялёва, але яна настолькi здольная, што нават у прафесiяналаў з РНПЦ анкалогii, куды для ўдакладнення адсылаюцца гэтыя апiсаннi, да яе работы няма нiякiх прэтэнзiй. Тамограф i сапраўды ўражвае сваiмi магчымасцямi. «Сканiруе» чалавека ў адно iмгненне, прычым са значна меншым прамянёвым уздзеяннем на яго, чым звычайныя прыборы.

Загадчык аддзялення Андрэй Бусел удакладняе, што гэта не адзiны iх каштоўны набытак. Закуплены яшчэ i новы рэнтгена-аперацыйны апарат з электрааптычным пераўтваральнiкам, што значна палягчае работу рэнтгенолагам.

— Калi некаторыя аперацыi рабiлiся па дзве гадзiны, то з гэтым рэнтгенапаратам iх працягласць скарацiлася да паўгадзiны-гадзiны, — удакладняе ўрач.

У кабiнеце УГД таксама прыемныя змены — набыты новы апарат. Загадчык кабiнета Таццяна Дзмiтрук прапануе паглядзець, як ён працуе.

Тац­ця­на Дзмiт­рук дэ­ман­струе, як пра­цуе но­вы апа­рат УГД.

— Мадэль зусiм iншага пакалення — якасць карцiнкi лепшая, распазнавальная здольнасць, — задаволена Таццяна Уладзiмiраўна. — Старая апаратура не заўсёды дазваляла нам паглядзець крывацёкi ў колеравым доплеры, а вось з гэтым прыборам падобнае даследаванне можна зрабiць без праблем. Гэты апарат раўназначны экспертнаму.

Новая апаратура дазваляе атрымаць увесь неабходны спектр УГД-даследаванняў: ёсць спецыяльныя датчыкi для абследавання сэрца i сасудаў, для абдамiнальнага даследавання брушной поласцi i многага iншага. Пацыентам стацыянара такiя паслугi даступныя кругласутачна, для астатнiх — з 8 ранiцы да 8 вечара. I чэргаў, як запэўнiваюць медыкi, няма.

На рабочым камп'ютары Таццяны Дзмiтрук — электронная база пацыентаў. Яна вядзецца з 2012 года i налiчвае не адну тысячу прозвiшчаў.

— Можна паглядзець гiсторыю хваробы нават тых, хто забыўся, калi быў на прыёме. У базе ёсць увесь расклад iх лячэння — якiя абследаваннi праходзiлi, якiя лекi прымалi.

Наступнае аддзяленне, якое мы наведваем, — эндаскапiчнае. Часцяком без «прагляду знутры» правiльны дыягназ паставiць папросту немагчыма. Загадчык аддзялення Генадзь Акулiч расказвае, што сучасныя эндаскопы дазваляюць зрабiць гастра-, бронха-, рэкта-, цыстаскапiю iншыя даследаваннi максiмальна дакладнымi.

Лабараторнае абсталяванне ў цэнтральнай бальнiцы таксама адно з перадавых.

Но­вы КТ дае маг­чы­масць зра­бiць больш дак­лад­ную ды­яг­нос­ты­ку.

— Аўтаматычны бiяхiмiчны аналiзатар — гэты апарат цалкам выключае чалавечы фактар, — заўважае загадчык клiнiка-дыягнастычнай лабараторыi дыягностыкi Ларыса Кавалеўская. — Для нас галоўнае — не зрабiць памылак на аналiтычным узроўнi, а з такiм аналiзатарам гэта не праблема. Ён вельмi дакладна ўсё дазiруе, а рэагентаў для бiяхiмiчных даследаванняў патрабуецца няшмат.

Аналiз вядзе малады спецыялiст, фельчар-лабарант Дзянiс Гадун. Сёлета ён скончыў медыцынскi каледж i вельмi добра ўпiсаўся ў работу бабруйскай медустановы.

За апошнiя гады беларуская траўматалогiя адчувальна прасунулася наперад у аказаннi артапедычнай i траўматалагiчнай дапамогi. Бабруйчане сёння таксама працуюць на ўзроўнi найлепшых замежных клiнiк. Дарэчы, яны абслугоўваюць трацiну Магiлёўскай вобласцi.

— Самыя лепшыя — гэта беларускiя пратэзы, — перакананы загадчык артапеда-траўматалагiчнага аддзялення Мiхаiл Лапатнёў. — Па жаданнi пацыента мы ставiм i iмпартныя, але гэта адзiнкi. Больш за 90 % пратэзаў ставiцца менавiта айчынных.

Пратэзаваннем на базе Цэнтральнай бальнiцы пачалi займацца з 2008 года. Летась на ўзбраеннi ўстановы з'явiўся новы рэнтгеналагiчны электронна-аптычны пераўтваральнiк.

— Ён дазваляе скарацiць час аператыўнага ўмяшання пры вялiкiх аб'ёмах да паўгадзiны i дапамагае зрабiць больш дакладную вiзуалiзацыю, — адзначае яго перавагi Мiхаiл Анатолевiч. — Сёння мы выкарыстоўваем у рабоце ўсе сучасныя вiды металаканструкцый, якiя ўжываюцца ў свеце пры траўмах i пераломах.

Не адстае ад сусветных стандартаў i хiрургiчнае аддзяленне. Штогод робяць да 2—2,5 тысячы аперацый, больш за 400 з iх — лапараскапiчныя.

— Яшчэ развiваем такi кiрунак, як гернiялогiя — навука аб грыжах. Практычна цалкам адышлi ад старых методык, выкарыстоўваем сучасныя, паводле Шолдаса — гэта залаты стандарт лячэння ў Еўропе, — адзначае загадчык хiрургiчнага аддзялення Сяргей Ксянзоў.

Воль­га Шча­мя­лё­ва i Анд­рэй Бу­сел  аб­мяр­коў­ва­юць ды­яг­наз па­цы­ен­та.

Навуковы падыход у рабоце развiваюць нейрахiрургi бальнiцы. З 2012 года тут робяць аперацыi па выдаленнi мiжпазваночных грыж. А з 2017 года практыкуюць малатраўматычную методыку пластыкi вонкавай сценкi лобнай пазухi.

— Гэтая методыка была распрацаваная i ўкаранёная на базе трох клiнiчных цэнтраў — Беларускага дзяржмедунiверсiтэта, Мiнскай бальнiцы хуткай медыцынскай дапамогi i нашай бальнiцы, — удакладняе загадчык нейрахiрургiчнага аддзялення Аляксандр Лындоў. — Аперацыя малаiнвазiўная: робiцца разрэз, устаўляецца пласцiнка, i гатова. На ўсе манiпуляцыi патрэбна 10-15 хвiлiн. Гэтая методыка праведзена i запатэнтавана на базе нашых устаноў. Яна дазваляе рабiць аперацыi менш траўматычнымi. Мы наогул пастаянна супрацоўнiчаем з навукоўцамi, вучымся, адсочваем сусветныя тэндэнцыi. У 2017 годзе наша каманда брала ўдзел у першым з'ездзе Еўразiйскай суполкi дзiцячых нейрахiрургаў, дзе паралельна праводзiўся з'езд i Сусветнай асацыяцыi нейрахiрургаў. Нам расказвалi пра новыя тэндэнцыi ў лячэннi дзяцей. У нас у Бабруйску няма спецыялiзаванага нейрахiрургiчнага дзiцячага аддзялення. I наша бальнiца бярэ гэтую функцыю на сябе.

Валерый Малашка, намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама:

— Абласным кiраўнiцтвам зроблены беспрэцэдэнтныя крокi па ўдасканальваннi сiстэмы аховы здароўя Магiлёўскай вобласцi. Сёлета ў абласным цэнтры будзе здадзена ў эксплуатацыю новая палiклiнiка ў Казiмiраўцы. Гэта доўгачаканы аб'ект, узгоднены з Прэзiдэнтам i падтрыманы ўсiмi прадпрыемствамi вобласцi. Мы будуем шматпрофiльны цэнтр, якi будзе ўключаць у сябе дарослую i дзiцячую палiклiнiкi, жаночую кансультацыю i станцыю хуткай медыцынскай дапамогi.

Сёння ў нас iснуе, вобразна кажучы, разарванасць у аказаннi дапамогi кардыяпацыентам. Таму прынята рашэнне сканцэнтраваць усе вiды аказання кардыялагiчнай дапамогi на базе абласной бальнiцы. I для гэтага тут будуецца кардыяхiрургiчны корпус, дзе будуць знаходзiцца хiрургiчныя аддзяленнi з сучаснымi аперацыйнымi. Тут жа размесцiцца аддзяленне перасадкi органаў, а таксама прыёмнае аддзяленне, якое будзе адпавядаць усiм сённяшнiм патрабаванням.

Мы не прыпыняемся ў развiццi Магiлёўскай гарадской бальнiцы хуткай меддапамогi. Распачата праектаванне новага лячэбнага корпуса, дзе з'явiцца цэлы шэраг хiрургiчных аддзяленняў, аддзяленне iнтэнсiўнай тэрапii, будзе створана сучасная дыягнастычная база.

У вобласцi iдзе рэканструкцыя чатырох раённых палiклiнiк, сёлета завершыцца перабудова тэрапеўтычнага i хiрургiчнага аддзяленняў Глускай цэнтральнай раённай бальнiцы. У Магiлёве распачаты будаўнiчыя работы на базе пятай палiклiнiкi, дзе будзем таксама ствараць сучасныя ўмовы для лячэння пацыентаў.

За апошнiя гады значна палепшылася матэрыяльна-тэхнiчная база медыцынскiх устаноў Бабруйска, больш стала медыцынскага тэхналагiчнага абсталявання. Усё накiравана на тое, каб аказваць дапамогу не толькi жыхарам Бабруйска i Бабруйскага раёна, але i прылеглых раёнаў Глуска i Кiраўска. Канцэнтрацыя перадавой медтэхнiкi на такiх стацыянарных базах дапамагае выконваць асноўны прынцып «залатой гадзiны» — аказанне неадкладнай дапамогi на месцы. Сёлета ў Бабруйску будзе таксама завершана рэканструкцыя дзiцячай бальнiцы, яна стане сучасным медыцынскiм дзiцячым цэнтрам.

Нэлi ЗIГУЛЯ, фота аўтара

г. Бабруйск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.