Вы тут

Падрыхтоўка да «Славянскага базару ў Вiцебску» вядзецца ў штатным рэжыме


Нiхто з зорак не адмовiўся з-за каранавiруса прыехаць на Мiжнародны фестываль мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску». Нi адзiн канцэрт, выстаўка, прэзентацыя, паказ, спектакль не адмененыя. Падрыхтоўка да 29-га фестывалю, якi пройдзе з 13 да 21 лiпеня, вядзецца ў штатным рэжыме. Пра гэта паведамiў учора на прэс-канферэнцыi дырэктар фестывалю Глеб Лапiцкi.


Адзiная карэкцiроўка ў сувязi з распаўсюджваннем iнфекцыi — прыпынены продаж бiлетаў на праект «Зоркi «Еўрабачання», якi запланаваны на 18 лiпеня. Кiраўнiк дырэкцыi тлумачыць гэта праблемай непрадказальнасцi ў арганiзацыi пасажырскiх перавозак. А трэба ж будзе даставiць у Вiцебск у кароткi тэрмiн зорных удзельнiкаў менавiта гэтага шоу з краiн далёкага замежжа.

Каб забяспечыць прыбыццё i адбыццё iншых зорак, арганiзатары «Базару» наўпрост супрацоўнiчаюць з Еўрапейскiм вяшчальным саюзам. Вопытныя арганiзатары прадумваюць лагiстыку.

Што датычыцца конкурсаў юных i маладых выканаўцаў «Базару», то нацыянальныя адборачныя туры праведзены раней, чым вiрус мог гэтаму перашкодзiць, таму яны таксама маюць адбыцца.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Прэв'ю: vitbichi.by

Загаловак у газеце: Каранавiрус «Базару» не перашкода

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».