Вы тут

Чым абернецца нафтавы крызiс?


Сённяшнi крызiс на сусветным рынку нафты — прагназуемы трэнд, аб якiм эксперты казалi яшчэ ў канцы мiнулага года. Пра гэта ў прэс-цэнтры БелТА падчас чарговага пасяджэння праекта «Экспертнае асяроддзе» — «Нафта, каранавiрус i новая рэальнасць» — заявiў аналiтык Беларускага iнстытута стратэгiчных даследаванняў (БIСД) Аляксей Аўдонiн.


Без панiкi

Эксперт звярнуў увагу, што ў канцы 2019-га шэраг азiяцкiх, амерыканскiх i еўрапейскiх аналiтычных цэнтраў у адкрытых публiкацыях папярэджвалi пра надыходзячы ў найблiжэйшы час рэзкi спад цэн на нафту. «Мы назiраем трэнд, якi пачаў рэалiзоўвацца», — адзначыў Аляксей Аўдонiн. Па яго словах, з 2019 года адчувалася, што тэмпы росту сусветнай эканомiкi ў цэлым i Кiтая ў прыватнасцi пачынаюць падаць. Як вынiк — знiжалася спажыванне энерганосьбiтаў.

Падзенне цэн на нафту ў 2020 годзе чакалася, магчыма, не настолькi рэзкае. Але свае карэктывы ўнёс каранавiрус. У лiстападзе 2019-га ў Кiтаi выявiлi так званага нулявога, першага заражанага пацыента. «Пiк прыйшоўся на студзень, калi многiя аналiтычныя цэнтры заявiлi аб хуткiм i досыць моцным падзеннi эканомiкi Кiтая, аднаго з асноўных спажыўцоў нафты. Гэтыя iнфармацыйныя паведамленнi адбiвалiся на дынамiцы энергетычных рынкаў», — звярнуў увагу аналiтык БIСД. На думку Аляксея Аўдонiна, каб прагназаваць развiццё сiтуацыi, трэба па магчымасцi адкiнуць эмоцыi, панiчныя настроi i не рабiць iмгненных высноў.

Хiтрая здзелка

Прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахiм» Аляксандр Цiшчанка падзялiўся сваiмi назiраннямi за тым, што адбываецца на нафтавым рынку. «Выразна кiдаецца ў вочы адна простая рэч: цэны падаюць, а буйных здзелак няма. Па сутнасцi, мы не бачым выразных рухаў на рынку. Ёсць падзенне кошту акцый асобных кампанiй, але нафта яшчэ нiкуды не пайшла. Яшчэ нiхто не скарыстаўся момантам. Пакуль iдзе «прыстрэлка», — сказаў ён.

Што датычыцца прычын цяперашняга становiшча, то, каб iх вызначыць, трэба шукаць, чые iнтарэсы за ўсiм гэтым стаяць. «У першую чаргу ў гэтай сiтуацыi спрабуюць перарабiць, перакроiць рынак, стварыць i запоўнiць нiшы, — лiчыць Аляксандр Цiшчанка. — Сёння мы бачым бiтву «падушкамi бяспекi». Кожны бок заяўляе, што ў яго хапае запасаў, рэсурсаў, сiл, каб доўга трымаць абарону, доўга дзейнiчаць. Нiхто ў дадзеным выпадку пакуль не здаецца», — адзначыў эксперт. Ён лiчыць, што сiтуацыя ў хуткiм часе прыме новы абарот. «Мне здаецца, ключ ад усiх праблем дзесьцi побач. У найблiжэйшы час мы ўбачым больш хiтрую здзелку ў сусветным маштабе», — адзначыў прадстаўнiк «Белнафтахiма».

Аляксандр Цiшчанка выказаў меркаванне, што буйныя гульцы нафтавага рынку маглi быць самi зацiкаўлены ў крызiсе. Размовы пра гэта iшлi ў кулуарах. «Па сутнасцi, гэта перазагрузка, «вайна», маўляў, усё спiша, — лiчыць ён. — Тое, што мы сёння маем на рынку, — гэта вынiк планамерных дзеянняў. Паглядзiм, хто выйграе. Зрэшты, як заўсёды, пацерпяць слабыя».

Пераздача картаў

Навуковы супрацоўнiк Iнстытута фiласофii НАН Беларусi Аляксей Дзермант звярнуў увагу на агульную тэндэнцыю дэглабалiзацыi. «Буйныя гульцы гуляюць на разбурэнне глабальных сувязяў, ствараюцца панрэгiёны. Кожны спрабуе, з аднаго боку, замкнуцца, а з другога — уцягнуць у сваю сферу ўплыву большую колькасць слабейшых. Цяпер мы назiраем размежаванне, пасля якога, мяркую, ужо надыдзе працэс аб'яднання, але на зусiм новых правiлах. Таму што карты пераздадуць, i паўстануць ужо новыя моцныя гульцы», — лiчыць прадстаўнiк Iнстытута фiласофii.

Аляксей Дзермант мяркуе, што найбольш падрыхтаванымi да новых рэалiй будуць краiны, якiя разаўюць звышхуткую сувязь, квантавы iнтэрнэт, сiстэмы аналiзу вялiкiх даных i тэхналогii адсочвання. Апошнiя дазваляюць, апроч iншага, кантраляваць стан здароўя вялiкiх мас людзей. «Гэта тое, што будзе запатрабавана ў наступныя 10 гадоў. Краiны, якiя гэтага не маюць, не будуць спраўляцца з тымi пагрозамi, якiя мы зараз бачым. Той, хто такiя тэхналогii разаўе, будзе падрыхтаваны да пераздачы карт у будучынi», — упэўнены эксперт.

Што датычыцца нафтавага рынку, то, на думку Аляксея Дзерманта, на першыя месцы будуць выходзiць альтэрнатыўныя крынiцы энергii, не завязаныя на глабальныя рынкi. «Кожная краiна зможа кантраляваць свой сегмент i не залежаць ад цэн, якiя прапануюць канкурэнты альбо партнёры. Гэта, магчыма, атамная энергетыка, аднаўляльныя крынiцы энергii, хоць трэнд яшчэ не настолькi вiдавочны», — адзначыў ён.

Стратэгiчны фармат

У сваю чаргу, аналiтык БIСД Вiталь Дзямiраў пракаментаваў сiтуацыю з пункту гледжання iнтарэсаў Беларусi. «Нам выгадна купляць танную нафту, але роўна да той ступенi, пакуль цэны на нафтапрадукты трымаюцца на высокiм узроўнi. Як правiла, гэты часовы лаг досыць невялiкi. Як толькi цэны панiзяцца, маржа акажацца не такая ўжо значная», — канстатаваў ён. У пошуках патэнцыйных пастаўшчыкоў нафты прапрацоўваюцца ключавыя стратэгiчныя аспекты, звязаныя з iнфраструктурай дастаўкi па альтэрнатыўных каналах.

Аляксандр Цiшчанка расказаў аб стратэгii развiцця нафтахiмiчнага комплексу да 2030 года. Яна прадугледжвае, што ААТ «Нафтан» будзе развiвацца па нафтахiмiчным кiрунку, а Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод захавае палiўны профiль. «Трэнды на тое, што «хiмiя» нiкуды не дзенецца, у нас прадугледжаны. Яна ўсё роўна будзе прысутнiчаць, нягледзячы на тое што з'явяцца электрамабiлi, новыя вiды энергii, крынiцы i гэтак далей, — адзначыў Аляксандр Цiшчанка. — Натуральна, трэба рабiць гэты фармат больш ёмiстым i рэнтабельным». Стратэгiя прадугледжвае мадэрнiзацыю заводаў, яна завершыцца ў найблiжэйшыя гады, дадаў прэс-сакратар канцэрна. Загадчык кафедры мiжнародных адносiн Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Сяргей Кiзiма лiчыць, што галiне варта пераарыентавацца на вытворчасць высокатэхналагiчных нафтахiмiчных тавараў. «Гэта будзе запатрабавана ў будучынi», — лiчыць ён.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Пiке «чорнага золата»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».