Вы тут

Яшчэ 11 чалавек атрымалі першы адмоўны тэст на каранавірус


Аб гэтым сказаў журналістам пасля завяршэння рабочай нарады ў Прэзідэнта загадчык кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ Ігар Карпаў.


Паводле яго інфармацыі, хутка яны будуць выпісаныя з лякарні, пераведзены на амбулаторны рэжым, а потым вярнуцца да звычайнага жыцця.

Загадчык кафедрай падкрэсліў, што зараз «усе намаганні санітарнай службы краіны накіраваныя на тое, каб не дапусціць рэзкага пад’ёму захворвання». Стан шпіталізаваных пацыентаў з каранавірусам стабільны, запэўніў спецыяліст. «Значная іх частка не мела клінічных праяў хваробы, або мела субфебрыльныя тэмпературы», — адзначыў Ігар Карпаў.

Разам з тым, згодна са сусветнай статыстыкай, нельга супакойвацца, перш за ўсё, клінічным урачам, лічыць інфекцыяніст.

Па словах эксперта, на нарадзе гаворылася пра гатоўнасць нашай сістэмы аховы здароўя да павелічэння колькасці хворых. Ігар Карпаў адзначыў увагу Прэзідэнта да пытанняў абароны медыцынскага персаналу ў выпадку пагаршэння сітуацыі.

Прэв'ю: vladnews.ru

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.