Вы тут

Дзiцячы садок новага тыпу адкрыўся ў Драгiчыне


Дзiцячы садок новага тыпу адкрыўся нядаўна ў Драгiчыне — гэта першая дашкольная ўстанова на Брэстчыне, якая знаходзiцца ўнутры жылога 40-кватэрнага дома. Ён размешчаны ў самым маладым гарадскiм мiкрараёне па вулiцы Днепра-Бугскай. Там цяпер актыўна вядзецца жыллёвае будаўнiцтва — як шматкватэрных, так i прыватных дамоў.


— Да пачатку наступнага навучальнага года садок № 5 будуць наведваць 60 хлопчыкаў i дзяўчынак. Пакуль што гэтая лiчба складае 37, дзецi падзяляюцца на тры групы ў залежнасцi ад узросту, — кажа загадчыца садка Аляксандра МАЦУК. — У нас не стаяла задача стварыць iнавацыйную пляцоўку, першапачаткова была неабходнасць у садку крокавай даступнасцi. У горадзе пяць дзiцячых дашкольных устаноў, але не ўсiм бацькам аднолькава камфортна дабiрацца да iх з дому. Мы працуем з 7.30 ранiцы. Дапамагае выхоўваць малых штат работнiкаў, якi складаецца з 18 чалавек.

У такiм садку створаны ўсе неабходныя для хлопчыкаў i дзяўчынак умовы: прасторная музычная зала, гаспадарчая частка, гульнявая, рэсурсная, дзе захоўваюцца дыдактычныя дапаможнiкi i сучасныя цацкi, вялiкi харчблок. Для абароны ад сонца i ападкаў пабудаваны навесы. Дзякуючы таму, што садок размяшчаецца на першым паверсе жылога дома, ён мае асобны ўваход, спартыўна-гульнявую пляцоўку. Кошт такога аб'екта склаў 2,3 мiльёна рублёў, якiя былi выдзелены з абласнога бюджэту. Гэта значна нiжэй, чым у тыповых будынкаў дашкольных устаноў.

— Усе групавыя памяшканнi размешчаны з аднаго боку, кватэры — з другога. Тут добрая iзаляцыя, гэта значыць, што нiякага шуму не будзе чуваць нi з нашага боку, нi з боку жыхароў. У будынку жывуць шматдзетныя сем'i, жыллё лiчыцца сацыяльным, — дадала Аляксандра Мацук.

Нагадаем, першы дзiцячы сад новага тыпу адкрыўся ў Гомелi некалькi гадоў таму. Сёлета ў Брэсце плануецца рэалiзацыя яшчэ аднаго такога праекта.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Садок крокавай даступнасцi

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?