Вы тут

Гэтай вясной у Гродне плануюць стварыць новыя алеi, скверы i паркi


Будуць устаноўлены новыя ландшафтныя iнсталяцыi. У азеляненнi горада задзейнiчана i адмысловая машына, якая перасаджвае дарослыя дрэвы дыяметрам да 18 сантыметраў.


Горад прырастае новымi мiкрараёнамi, i гэту тэрыторыю трэба азеляняць. На прадпрыемстве «Гродназелянбуд» распрацаваны план па пасадцы дрэў, кустоў i нават кветак. Паколькi надвор'е стаiць па-сапраўднаму вясновае i зямля не прамерзла, работы пачалiся раней i ўжо iдуць поўным ходам.

Падлiчана, што падчас вясновага сезону ў абласным цэнтры пасадзяць 1600 дрэў i 2500 кустоў. Частка раслiн высаджана: алеi з маладых лiп, клёнаў i бяроз з'явiлiся ў новых мiкрараёнах горада. Значныя аб'ёмы работ запланаваны i ў цэнтральнай частцы Гродна. Свабодныя ўчасткi будуць азеляняцца пародамi, прыдатнымi для ўмоў вялiкага горада, маладымi дрэўцамi абсадзяць пешаходныя зоны.

У цэнтральных парках дызайнеры прадпрыемства прапануюць свае праекты. Адзiн з iх — мабiльныя зялёныя сценкi, якiя могуць служыць эмблемамi для свят i фестываляў. У новым скверы разам з традыцыйнымi пародамi высадзяць экзатычныя раслiны.

Спрыяльнае надвор'е дазволiла яшчэ ў лютым азелянiць мiкрараён Альшанка. Гэтую тэрыторыю хутка забудавалi шматпавярховiкамi, а вось зялёных зон там амаль не было. Таму менавiта тут пачалiся першыя работы па азеляненнi, высаджаны алеi з 225 дрэў. Працягваюцца работы на ўчастках паблiзу школ.

Маладая алея ўпрыгожыць пешаходную зону каля новага жылога комплексу, што вырас на месцы былога ваеннага гарадка. Праўда, раней тут былi высаджаны дрэвы метадам кампенсацыйнай пасадкi, але многiя не прыжылiся з прычыны засушлiвага надвор'я. Тым не менш такiя пасадкi будуць працягвацца. Як расказаў галоўны iнжынер прадпрыемства «Гродназелянбуд» Аляксандр Русак, сёлета каля 80 «дарослых» бяроз высаджана такiм спосабам каля буйнога гандлёва-забаўляльнага цэнтра, што нядаўна адкрыўся ў Занёманскай частцы горада.

Кампенсацыйныя пасадкi сталi магчымы пасля таго, як у Гродне сем гадоў таму набылi спецыяльную тэхнiку — даволi дарагую машыну BIG Jonh 62 DL. «Вялiкi Джон» дазваляе перасаджваць ужо дарослыя дрэвы дыяметрам ствала да 18 сантыметраў, не траўмiруючы iх. Дрэвы садзяцца на глыбiню звыш метра. Праўда, пакуль «Вялiкi Джон» знаходзiцца на рамонце. Як паведамiў Аляксандр Русак, у машыны выйшаў са строю рухавiк, i спатрэбiцца некалькi тыдняў, каб яго перабраць. Работа для гэтай тэхнiкi ўжо вызначана. Перасадку плануецца ажыццявiць каля будучага анкалагiчнага цэнтра, якi цяпер у стадыi будаўнiцтва. Згодна з праектам, каля 40 дрэў будзе перанесена ад новай стаянкi. У будучым на тэрыторыi анкацэнтра будзе створана зялёная зона.

Дарэчы, у Гродне пачалi практыкаваць такi вiд азелянення, як дрэвы ў кадках. Летась некалькi дзясяткаў такiх мабiльных клёнаў упрыгожылi гiстарычную частку горада. Гэта дрэвы, у якiх каранёвая сiстэма развiваецца не так хутка. Усе яны растуць у прыгожых кантэйнерах з гербам горада.

Маргарыта Ушкевiч

Фота: grodnonews

Загаловак у газеце: Кроны для горада

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.