Вы тут

Сяргей Сiвец правёў асабiсты прыём грамадзян


Старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу па заканадаўстве i дзяржаўным будаўнiцтве Сяргей Сiвец правёў асабiсты прыём грамадзян.


Прыём у значнай ступенi аказаўся тэматычны. Каторы раз звароты ў асноўным былi па зямельным пытаннi, якое ўжо нагнала аскомы. Людзi прыйшлi са скаргамi на неправамерныя, на iх погляд, дзеяннi органаў мясцовай улады, выканкамаў пасялковых i сельскiх Саветаў, райвыканкамаў i раённых службаў, на фармалiзм i абыякавасць iх супрацоўнiкаў пры вырашэннi надзённых i зусiм нескладаных пытанняў i праблем выкарыстання зямельных участкаў. Прасiлi дапамагчы, бо iсцi ўжо больш няма куды.

Напрыклад, мiнчанiн Мiкалай Мiкалаевiч пасля выхаду на пенсiю набыў домiк у вёсцы Уздзенскага раёна. Разгарнуў там бурную гаспадарчую дзейнасць: ён i пчалавод, i садавод, i агароднiк. Усё нiбыта нiчога, але зямельныя спрэчкi i непаразуменнi атручваюць жыццё. I, што асаблiва крыўдна пенсiянеру, мясцовыя ўлады замест падтрымкi ставяцца да яго праблем насцярожана. Праўду Мiкалай Мiкалаевiч шукае ў судах. Пакуль не знайшоў, але запэўнiў Сяргея Сiўца: падрыхтаваў некалькi судовых iскаў i не супакоiцца, пакуль не вырашыць пытанне.

Дзве жанчыны сталага ўзросту прыехалi на прыём са Слуцкага раёна. Жыццёвыя гiсторыi ў iх нiбыта розныя, але па сутнасцi яны зводзяцца да аднаго: дапамажыце ў спрэчках i канфлiктах па зямельных пытаннях, бо мясцовыя чыноўнiкi робяць выгляд, што слухаюць, а на самай справе не ўнiкаюць у сутнасць iх лiстоў i скаргаў. Таму i прыехалi на прыём.

Старшыня Пастаяннай камiсii пракаментаваў вынiкi прыёму карэспандэнту «МС». Па яго словах, просьбы i пажаданнi, якiя ўтрымлiваюцца ў сённяшнiх зваротах, будуць вырашаны ў прававым полi ў межах кампетэнцыi Савета Рэспублiкi.

Мы спыталi, на якiя ўвогуле думкi яго як юрыста з вялiкiм досведам наводзяць прыёмы грамадзян i прамыя тэлефонныя лiнii, аналiз сёлетнiх зваротаў у Пастаянную камiсiю Савета Рэспублiкi.

Сяргей Сiвец адзначыў, што ўсе формы работы з грамадзянамi: прамыя тэлефонныя лiнii, асабiстыя прыёмы, пiсьмовыя i электронныя звароты людзей у верхнюю палату парламента — гэта эфектыўны iнструмент непасрэднай дэмакратыi, вынiк рэалiзацыi артыкулаў 37 i 40 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь. Гэтыя артыкулы — нормы прамога дзеяння. Людзi праз свае звароты ў Савет Рэспублiкi, праз канкрэтныя прапановы па ўдасканаленнi дзеючага заканадаўства, нават няхай i праз скаргi, рэалiзуюць сваё права ўдзельнiчаць у кiраваннi дзяржавай.

— Задавальняе тое, што ў нашым дзеючым заканадаўстве няма крытычных прабелаў, iстотных недахопаў. У прынцыпе яно сучаснае, апрабавана на практыцы i з'яўляецца комплексным i сiстэмным рэгулятарам, — кажа Сяргей Сiвец. На яго погляд, асноўныя праблемы ўзнiкаюць на ўзроўнi правапрымянення. I тут не апошнюю ролю адыгрывае чалавечы фактар: фармальны падыход да вырашэння канкрэтнай праблемы асобнага грамадзянiна, нядобрасумленнае выкананне службовых абавязкаў. I пакуль мы не пазбавiмся чэрствасцi ў адносiнах да людзей, падобныя скаргi ў рэспублiканскiя органы ўлады будуць працягвацца, хоць пераважную долю такiх зваротаў трэба вырашаць на месцах. Прычым гэта можна рабiць без асаблiвых намаганняў у межах паўнамоцтваў органаў мясцовай улады, упэўнены парламентарый.

Леанiд Лахманенка

Загаловак у газеце: Эфектыўны iнструмент дэмакратыi

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.