Вы тут

Працягваецца комплексная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл


Цяпер праходзіць яе другі этап. Падчас яго вайскоўцы 120-й зенітнай ракетнай брыгады здзейснілі марш працягласцю 100 кіламетраў у прызначаны раён. Ён быў неабходны для правядзення баявога зладжвання ў складзе падраздзяленняў і выканання вучэбна-баявых задач. Пра гэта паведамілі ў абаронным ведамстве. Большая частка спецыялістаў калісьці праходзіла службу ў 120-й брыгадзе. Гэта кіроўцы, начальнікі разлікаў, аператары самаходных агнявых установак.


Тым часам праходзяць практычныя заняткі з афіцэрамі сярод сіл тэрытарыяльнай абароны Клецкага раёна. Неўзабаве яны працягнуць заняткі ў складзе ўзводаў, рот і батальёна. Яны будуць ахоўваць і абараняць важныя аб'екты ў рэжыме жыццезабеспячэння і барацьбы з умоўнымі дыверсійна-разведвальнымі групамі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Прэв'ю: mil.by

Загаловак у газеце: Праверка працягваецца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».