Вы тут

Лукашэнка пра каранавірус: Беларусы не знаходзяцца ў той сітуацыі, каб прымаць драконаўскія меры


Сітуацыя з каранавірусам у Беларусі не такая, каб прымаць драконаўскія меры. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у час наведвання навукова-вытворчага прыватнага прадпрыемства "Адані".


«Трэба людзей, у рэшце рэшт, навучыць адказваць за сябе і тых, хто побач. Калі ты кашляеш, то не выходзь на вуліцу, заразу не разнось», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час ён падкрэсліў, што беларусы не знаходзяцца ў той сітуацыі, каб прымаць драконаўскія меры. Але і супакойвацца не трэба, звярнуў увагу Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што штодня кантралюе сітуацыю. 

«Трэба працаваць, як у Беларусі, каб не было, як у Італіі», — заявіў ён. На думку Прэзідэнта, галоўная памылка італьянскіх медыкаў была ў тым, што трэба было пачаць з кантролю і назіранняў, каб не дапусціць цяжкіх формаў. Менавіта так робіцца ў Беларусі, запэўніў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».