Вы тут

Новыя перспектывы супрацоўніцтва Кітая і Беларусі ў галіне мастацтва


Выдавец А. М. Вараксін падрыхтаваў і выдаў адметную манаграфію спадарыні Ся Лэй “Формы прэзентацыі мастацтва Кітая і Беларусі ў працэсе двухбаковага супрацоўніцтва”.


Даследчыца закончыла аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства”. Атрымала дыплом даследчыцы. Абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Формы прэзентацыі мастацтва Кітая і Беларусі ў працэсе двухбаковага супрацоўніцтва”. Ся Лэй з’яўляецца аўтарам 14 публікацый па тэме сваіх навуковых росшукаў. 3 з іх – у рэцэнзіруемых навуковых часопісах, якія ўключаны ў пералік навуковых выданняў ВАК Рэспублікі Беларусь, 2 публікацыі ў кітайскіх навуковых часопісах, 5 – у зборніках навуковых артыкулаў, 4 публікацыі – у матэрыялах навуковых канферэнцый.

У манаграфіі, якая прапануецца ўвазе не толькі навуковых спецыялістаў, але і ўсіх, хто цікавіцца партнёрствам Беларусі і Кітая ў галіне культуры, мастацтва, даецца падрабязная характарыстыка асноўных формаў прэзентацый мастацтва: выстаўкі, гастролі, майстар-класы, канцэрты і г.д. Вызначаюцца асаблівасці прадстаўлення музычных, харэаграфічных, цыркавых, тэатральных з’яў, дзействаў.

Рэцэнзентамі выдання выступілі вядомыя беларускія мастацтвазнаўцы – доктар мастацтвазнаўства, прафесар кафедры тэорыі музыкі і музычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Натан Яканюк, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі мастацтваў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Яўген Шунейка.

Алесь Карлюкевіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».