Вы тут

Эксперымент. Спрабуем набыць медыцынскія маскі ў Мінску і Віцебску


Апошнiм часам медыцынская маска стала паўнавартасным аксесуарам i, магчыма, неабходнай рэччу, якую абавязкова трэба захапiць акрамя ключоў i тэлефона, калi зранку выходзiш з дому. Канешне, можна доўга спрачацца наконт iх эфектыўнасцi i мэтазгоднасцi, але попыт расце i ён павiнен быць задаволены ў поўнай меры. Прынамсi, такая задача неаднойчы ставiлася на найвышэйшым узроўнi. Нашы карэспандэнты ў Мiнску i Вiцебску атрымалi заданне высветлiць, цi проста купіць маскi ў аптэках.


Фота: ngnovoros.ru

Журналiст «Звязды» прагуляўся па цэнтральных вулiцах Віцебска i завiтаў у аптэкi i «пункты лекаў», размешчаныя ў папулярных сярод гараджан i гасцей горада гандлёвых цэнтрах.

Калi казаць шчыра: цi патрэбны маскi ўсiм? Не! У першую чаргу — хворым, каб не заразiлi iншых, ды здаровым, якiя знаходзяцца ў памяшканнях. На свежым паветры iнфекцыю «падчапiць» немагчыма, сцвярджаюць медыкi.

Дарэчы, на вулiцы мiнакоў, якiя былi ў масках, аўтар гэтых радкоў за дзве гадзiны налiчыў чалавек пяць, i большасць з iх — мужчыны...

Жарты пры знаёмстве з дзяўчатамi i дамамi, якiя праходзiлi мiма, наконт таго, дзе яны купiлi такую прыгажосць на твары, успрымалiся са смехам. Вiрус вiрусам, а жыццё ж працягваецца. Тым больш што вясна набiрае моц. Так што панiкi, страху заразiцца аўтар падчас прагулкi не адчуў.

У пачатку «марафону» зайшоў у аптэку ў гiпермаркеце, якi побач з «МакДональдсам». Гэта недалёка ад, бадай, самых вядомых вiцебскiх спальных мiкрараёнаў пад агульнай назвай Бiлева. Прыдумаў легенду — маўляў, строгая начальнiца дала даручэнне купiць калектыву аддзела маскi. I пажадана, канешне, знайсцi танныя. Фармацэўт адказала, што, на жаль, танных мне прапанаваць не можа, бо па 50 i 70 капеек раскупiлi даўно. Але так званую шматразовую за 1 рубель 45 капеек купiць нават больш выгадна. Так, трэба праз дзве-тры гадзiны замянiць. Але, калi ўзяць для разлiку працягласць рабочага дня з перапынкам, дык пяцi масак хопiць. А далей — дома памыў, адпрасаваў i нацягвай зноў.

У камерцыйнай аптэцы на галоўнай плошчы горада — Перамогi — сказалi, што масак няма. Калi прывязуць, будуць прадаваць па 2 рублi 10 капеек.

Дарогу перайшоў, трохi прайшоў — ты ўжо каля ўваходных дзвярэй «Белфармацыi». У дзвюх аптэках на Маскоўскiм праспекце прапаноўвалi маскi па 1 рублi 62 капейкi. А ў трэцяй, якая знаходзiцца недалёка ад галоўнага паштамта, ужо паспелi прадаць за 1 рубель 16 капеек. Фармацэўт сказала, што доўга чакаць не давядзецца i тавар будзе каштаваць столькi ж, бо маскi мясцовай вытворчасцi.

Дарэчы, паводле iнфармацыi Мiнiстэрства аховы здароўя, у Беларусi маскi робяць сем вытворцаў. Штодня — звыш 100 тысяч штук, а на гандлёвых складах iх у наяўнасцi больш за 1,5 мiльёна. На сайце ведамства напiсана: прадаюцца маскi паштучна (ад 17 капеек), упакоўкамi — па 3-5 штук (ад 58 капеек). Але ж у аптэках цэны не такiя, як на афiцыйным сайце мiнiстэрства. Канешне, iнтарэс прадаўцоў нiхто не адмяняў, але...

У дзвюх камерцыйных аптэках розных сетак (ад адной да другой рукой падаць) цана масак была 1,56 i 1,42 рубля. Гэта танней, чым у «Белфармацыi».

На праспекце Чарняхоўскага ў дзяржаўнай аптэцы, якая працуе кругласутачна, каля дзвюх гадзiн дня кошт масак быў 1,62 рубля. Што цiкава, калi пазней тэлефанаваў туды ж, адказалi, што ёсць ужо i па 96 капеек — з завязкамi, а на гумках — па 1,41 рубля... Мо падвезлi? Ну дык i добра!

У адной з самых папулярных вялiкiх крам Вiцебска — «Грыне» — у камерцыйнай аптэцы на другiм паверсе маска каштавала 2,25 рубля. Работнiк сказаў, што яна дарагая, бо ўнутры вата.

На вулiцы Воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў у краме «Капеечка» маскi прадавалi па цане 1,25 рубля. Дарэчы, гэта адзiнае на маiм шляху месца, дзе папулярны на сёння тавар выставiлi так, каб было вiдаць, i з цаной: наклеiлi на шкло, недалёка ад касавага апарата.

Цiкава: а як з маскамi ў глыбiнцы?

У райцэнтры Лёзна i ў сельскiх населеных пунктах раёна няма праблем з «маскавым пытаннем». Маскi ў аптэках «Фармацыi» каштуюць 1,16 рубля. У Лёзне яшчэ ёсць аптэка недзяржаўнага канкурэнта, дзе пад вечар у чацвер маскi скончылiся, але мне паабяцалi, што доўга чакаць не давядзецца. Цана — 1,45 рубля.

Юрый Дзеркач, начальнiк галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Вiцебскага аблвыканкама, падкрэслiвае, што маскi ў дастатковай колькасцi ёсць ва ўсiх аптэках. Нiякiх праблем. Калi ў нейкай прыватнай няма, аўтару гэтых радкоў прапанавалi адразу iнфармаваць «iнстанцыi», каб тавар аператыўна прывезлi.

На сёння няма толькi танных аднаслойных масак, бо яны кiтайскай вытворчасцi, у нас у краiне iх не вырабляюць, растлумачыў Юрый Дзеркач. Яны выкарыстоўваюцца для выдачы ў пунктах пропуску, для даследаванняў, бо iх зручна хутка здымаць i выкiдваць. У найблiжэйшы час, адзначыў суразмоўца, выраб такiх масак будзе распачаты i ў нас.

УДАКЛАДНIЦЬ ПРАЗ ЗВАНОК

Што датычыцца сталiцы, то на сайце 103.by яшчэ ранiцай значылася, што маскi можна набыць у 409 сталiчных аптэках. Аднак, як параiў фармацэўт адной з камерцыйных аптэк, лепш карыстацца сайтам tabletka.by — там можна знайсцi больш дакладную iнфармацыю. А яшчэ лепш перастрахавацца, каб не губляць час, i ўдакладнiць усё, што вас цiкавiць, праз званок у пэўную аптэку.

Напрыклад, сярод 409 аптэк, якiя значацца на сайце 103.by, шмат дзяржаўных. Пасля званкоў у некаторыя з iх высветлiлася, што iнфармацыя сапраўды не заўсёды супадае. Так, шматразовыя марлевыя маскi, якiя каштуюць больш за рубель, былi ў патрэбнай колькасцi ва ўсiх аптэках. У адной з iх фармацэўт адразу адзначыла, што «на рукi» яны прадаюць сама болей 10—20 штук. А вось аднаразовых масак, якiя каштуюць 28 капеек i значацца на сайце, у наяўнасцi не было. Ва ўсякiм разе, у тых аптэках, што мы абзванiлi.

Былi на сайце i прыватныя аптэкi, дзе на самай справе масак не аказалася. У адной з камерцыйных кругласутачных аптэк фармацэўт параiла звярнуцца ў дзяржаўную сетку.

— Калi ў нас з'явяцца маскi, я не ведаю, але вы заўсёды можаце iх знайсцi ў дзяржаўных аптэках, туды прывоз ажыццяўляецца кожны дзень, — растлумачыла спецыялiст. — Аднаразовых там можа не быць, але заўсёды ёсць марлевыя, iх можна выкарыстоўваць некалькi разоў — пасля прымянення памыць i адпрасаваць.

Таксама маскi былi ў выпадковых камерцыйных аптэках, якiх на сайце не аказалася. На гарачай лiнii адной з iх адзначылi, што аднаразовыя маскi сталi зноў паступаць, але цяпер iх цана вырасла i наблiжаецца да цаны шматразовых. Дарэчы, часцей за ўсё ў камерцыйных аптэках маскi i так каштуюць больш, чым у дзяржаўных.

А вось на сайце tabletka.by значыцца 507 аптэк, дзе можна набыць медыцынскiя маскi. У асартыменце прадстаўлены аднаразовыя трохслойныя (ад 24 капеек), шматразовыя чатырохслойныя (ад 1,02 рубля) i нават рэспiратары (ад 3,31 рубля). У пошуку тавары падзяляюцца не толькi на вiды, але i ў залежнасцi ад вытворцы. Зусiм невялiкую колькасць складаюць маскi расiйскай вытворчасцi — на сайце яны значацца толькi ў адной аптэцы. Рэспiратары ж (толькi з Расii) — у трох.

Аднак, пазванiўшы, мы высветлiлi, што рэспiратараў нiдзе няма. Дзесьцi паведамiлi, што прывоз ажыццяўляецца кожны дзень i што прывязуць сёння, яшчэ дакладна невядома, калi, а дзесьцi сказалi, што iх ужо не будзе, але праз некалькi гадзiн павiнны прывезцi маскi. У адзiнай аптэцы, дзе значацца маскi расiйскай вытворчасцi, не аказалася ўвогуле нiякiх. Фармацэўт адзначыла, што гэты вiд тавару заўсёды стаiць у заяўцы i яна спадзяецца, што маскi з'явяцца ў продажы назаўтра.

Ва ўсiх жа 503 астатнiх аптэках на сайце значацца тавары 10 розных беларускiх кампанiй. У дзяржаўнай сетцы шматразовыя маскi былi ва ўсiх аптэках, што мы абзванiлi.

— Зранку былi аднаразовыя, але iх разабралi, шматразовыя ёсць, — паведамiлi ў дзяржаўнай аптэцы. — Калi яны зноў з'явяцца, мы не можам сказаць: прывоз плануецца на наступным тыднi, але гарантыi, што прывязуць менавiта аднаразовыя маскi, няма.

Так, у некаторых камерцыйных аптэках, якiя значацца на сайце tabletka.by, не было нiякiх масак. Сям-там фармацэўты спадзявалiся на прывоз у найблiжэйшы час. Пасля абеду сайт даў новыя звесткi, прапаноў стала больш. Але i попыт пакуль не меншае.

Валерыя КIСЛАЯ

Аляксандр ПУКШАНСКI

Загаловак у газеце: ...купiць маску ў аптэцы

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.