Чартарным рэйсам авiякампанii «Белавiя» дадому вярнулiся 114 пасажыраў. Рэйс адбываўся па заказе турыстычнай кампанii «Анекс тур».
«У краiны, дзе ёсць паветраныя авiязносiны, авiякампанiя працягвае лётаць i арганiзоўваць рэйсы, каб беларусы маглi вярнуцца ў Мiнск. На гэты час «Белавiя» арганiзавала тры дадатковыя чартарныя рэйсы па маршруце Мiнск — Баку, каб грамадзяне Азербайджана маглi вярнуцца ў Баку i, адпаведна, грамадзяне Беларусi маглi прыляцець у Мiнск. Таксама сумесна з турыстычнымi аператарамi мы робiм усё магчымае для таго, каб па ўзгодненым графiку вярнуць турыстаў з Егiпта дадому», — перадае словы начальнiка аддзела рэкламы i камунiкацый «Белавiя» Вольгi Герасенка БелТА.
Расiя пасля закрыцця гранiц для беларусаў пакiнула магчымасць транзiту праз маскоўскiя аэрапорты Шарамеццева i Дамадзедава з умовай, што грамадзяне вылецяць у Беларусь на працягу 24 гадзiн. Аднак большасць расiйскiх рэйсаў з краiн Азiяцка-Цiхаакiянскага рэгiёна прыбываюць у маскоўскi аэрапорт Унукава, адкуль няма прамых рэйсаў у Мiнск.
«Мы адпачывалi ў Тайландзе 12 дзён, усё было выдатна. За два днi да вылету нам сказалi, што нас не пасадзяць на борт самалёта да Масквы. У вынiку з вялiкiмi праблемамi нас даставiлi ў Маскву. Ва Унукава мы прыляцелi сёння ранiцай, — расказалi БелТА Аксана i Сяргей з Бабруйска. — У нас была праблема паляцець з Тайланда, але калi мы прыляцелi ў Маскву, былi ўпэўнены: наша краiна нас не кiне, i нас даставяць дадому».
Сiтуацыю з беларускiмi грамадзянамi, якiя не могуць вярнуцца ў краiну з-за закрыцця гранiц, пастаянна кантралюе Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi. Як перадае прэс-служба МЗС, учора кiраўнiк ведамства Уладзiмiр Макей па тэлефоне правёў перагаворы з латвiйскiм i лiтоўскiм калегамi. Падчас размовы была ўдзелена ўвага ўзаемадзеянню па перамяшчэннi грамадзян праз агульныя гранiцы.
Мiнiстр замежных спраў Латвii Эдгарс Рынкевiчс падзякаваў беларускаму боку за магчымасць транзiту латвiйскiх грамадзян з трэцiх краiн праз Нацыянальны аэрапорт Мiнск.
Уладзiмiр Макей выказаў удзячнасць лiтоўскаму ўраду ў асобе мiнiстра замежных спраў Лiнаса Лiнкявiчуса за аператыўнае вырашэнне праблемных пытанняў, пазначаных беларускiм бокам на працягу апошнiх дзён. Мiнiстры дамовiлiся аб падтрыманнi пастаяннага кантакту для ўрэгулявання праблем, якiя ўзнiкаюць у сувязi з крызiснай сiтуацыяй.
«Па звестках Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь, толькi за апошнiя трое сутак за мяжу выехала каля 11 тысяч грамадзян нашай краiны. Падкрэслiваем, што гэтыя выезды ажыццяўляюцца пасля дакладных рэкамендацый МЗС устрымацца ад замежных паездак», — заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Дыпламаты яшчэ раз настойлiва раяць адмянiць паездкi без пiльнай неабходнасцi за мяжу ў гэты перыяд. Ведамства падкрэслiвае, што грамадзяне, якiя ажыццяўляюць падобныя крокi, павiнны разумець, што робяць гэта на свой страх i рызыку.
Марыя Дадалка
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.