Вы тут

Міністэрства аховы здароўя абвергла інфармацыю аб смерці праз каранавірус у Віцебску


На адным з інтэрнэт-рэсурсаў у пятніцу быў апублікаваны артыкул пра тое, што ў Віцебску памерла жанчына праз каранавірусную інфекцыю. Міністэрства аховы здароўя абвергла гэтую інфармацыю.


За апошнія два тыдні гэта ўжо чацвёртая «смерць» ад журналістаў, адзначылі ў ведамстве.

— У сувязі з тым, што муж памерлай даў інтэрв’ю журналісту і палічыў неабходным пералічыць усе яе хваробы, Міністэрства аховы здароўя вымушана пацвердзіць, што, сапраўды, пацыентка Х была шпіталізавана ва ўстанову аховы здароўя Віцебска 15 сакавіка. З анамнэза стала зразумела, што жанчына нікуды з краіны не выязджала. Паступала яна з першасным дыягназам «пнеўманія», тэмпература ў яе была на працягу тыдня. У анамнезе — дыябет, артэрыяльная гіпертэнзія, хранічны бранхіт і падвышаная маса цела. У сувязі з тым, што ёй пры паступленні быў выстаўлены дыягназ «пнеўманія», урачы, выконваючы загад Міністэрства аховы здароўя (усе пнеўманіі тыпуюцца на каранавірус), вядома ж, узялі ў яе мазок. Такі ж аналіз было прапанавана здаць больш далёкім сваякам.

На наступны дзень прыйшоў адмоўны вынік на аналіз пацыенткі Х. Бліжэйшыя сваякі атрымаюць вынікі на наступным тыдні. Міністэрства аховы здароўя прыносіць свае спачуванні мужу і сваякам памерлай. Гэта цяжкая страта.

Зараз бальніца перапрафілявана на працу з вострымі пнеўманіямі і віруснымі інфекцыямі, супрацоўнікі, згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя, абавязаны абследавацца раз у два тыдні.

Абавязковы каранцін, ні мужчына, ні іншыя сваякі (улічваючы, што яны былі на пахаванні) не абавязаны выконваць.

— Мы ўвесь час кажам пра тое, што ў нас ўведзена абавязковае тыпаванне (мазок) на каранавірус для ўсіх сярэдніх і цяжкіх пнеўманій. Для ўсіх! Мы абавязаны гэта зрабіць — праверыць пацыента і яго сваякоў. Гэта звычайная ўрачэбная працэдура. Так, сітуацыя ў свеце цяжкая. Так, у нас сапраўды ёсць некалькі пацыентаў з клінічнымі праявамі, а большасць — без сімптомаў, але з выстаўленым дыягназам COVID-19. Але паніка ў журналісцка-блогерскім асяроддзі перашкаджае нам працаваць! — адзначылі ў ведамстве.

Прэв'ю: npr.org

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантралюемай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантралюемай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра тое, як салдат купіў мыла, як сквапнасць давяла да дрэнных наступстваў, памылку дзяўчыны і не прыстасаванага да жыцця мужа.

Эканоміка

Як генафонд раслін адаптуецца да змен клімату

Як генафонд раслін адаптуецца да змен клімату

Работа па вывучэннi генетычных рэсурсаў раслiн у Беларусi была пачата яшчэ ў 20-я гады мiнулага стагоддзя.