Вы тут

Рэпетыцыйнае тэсціраванне падоўжаць да канца мая


Фінальны этап рэпетыцыйнага тэсціравання не адмяняецца, але пройдзе  з захаваннем усіх рэкамендацый эпідэміялагічнай службы ў сувязі  з пагрозай распаўсюджання вострых рэспіраторных інфекцый і каранавіруса. Пра гэта журналісту "Звязды” паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.


Традыцыйна менавіта трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання прыцягвае найбольшую колькасць патэнцыяльных абітурыентаў. У сувязі з гэтым становяцца актуальнымі рэкамендацыі па абмежаванні колькасці людзей у адной аўдыторыі.   

Да пачатку рэпетыцыйнага тэставання ва ўсіх установах адукацыі павінен быць  забяспечаны запас сродкаў дэзінфекцыі і вадкага мыла. Пры ўваходзе ў навучальныя корпусы, аўдыторыі, санвузлы і г.д. размесцяць антысептычныя сродкі для апрацоўкі рук. Акрамя таго, арганізуюць дадатковую апрацоўку дзвярных ручак, дзвярэй, поручняў, парэнчаў, кранаў і іншых месц, якія маюць вялікую колькасць тактыльных кантактаў.

Пад правядзенне РТ не будуць задзейнічаць паточныя аўдыторыі з вялікай колькасцю пасадачных месцаў. У аўдыторыях будзе выкарыстоўвацца прынцып мінімізацыі рызык распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый: не менш метра адзін ад аднаго, памяшканне будзе ветрыцца.

Меркавалася, што рэпетыцыйнае тэсціраванне скончыцца напрыканцы красавіка, але Міністэрства адукацыі рэкамендавана падоўжыць рэпетыцыйны этап да 24 мая.

Яшчэ раней ВНУ было рэкамендавана адмовіцца ад лекцый, каб пазбегнуць масавага збору людзей, і выкарыстоўваць іншыя формы заняткаў. 

Прарэктар па выхаваўчай рабоце БДУІР Дзмітрый КУЗНЯЦОЎ паведаміў, што для большасці студэнтаў іх універсітэта пачатак вучэбных заняткаў быў перанесены на 9.45. Асобныя вучэбныя заняткі пераведзены на кіруемую працу студэнтаў у плане засваення тэарэтычнага матэрыялу. Для дадатковага кансультавання студэнтаў арганізавана ўзаемадзенне з выкладчыкамі ўніверсітэта з выкарыстаннем інфармацыйных камунікацыйных тэхналогій. 

У БНТУ таксама плануюць скарэктаваць расклад вучэбных заняткаў з пачатку наступнага тыдня — прапрацоўваюцца розныя варыянты арганізацыі навучальнага працэсу з улікам  ранішняга часу пік, калі большая частка мінчан дабіраецца на працу на грамадскім транспарце.

Акадэмія кіравання перавяла ў дыстанцыйны рэжым вялікія паточныя лекцыі і іншыя падобныя заняткі, каб пазбегнуць вялікай колькасці людзей. "Мы прыкладаем усе намаганні, каб гэта ніяк не адбілася на якасці навучання. Да выкладчыкаў прад'яўляюцца павышаныя патрабаванні з нагоды кантролю. Студэнты даюць справаздачу па адпрацоўкі кожнага элемента курсу, — паведаміў першы прарэктар Валерый Барадзеня карэспандэнту БЕЛТА. —  У Акадэміі разлічваюць, што гэта ў нейкай меры матывуе маладых людзей займацца больш старанна. Кожны дыстанцыйны курс суправаджаецца формамі кантролю. Студэнтам трэба не толькі прачытаць лекцыю, але і адказаць на кантрольныя пытанні,  здаць невялікі тэст.

Ва ўсіх ВНУ абмежавалі правядзенне навуковых і культурна-масавых мерапрыемстваў, або праводзяць іх у анлайн-рэжыме.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: zelwa.by

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як генафонд раслін адаптуецца да змен клімату

Як генафонд раслін адаптуецца да змен клімату

Работа па вывучэннi генетычных рэсурсаў раслiн у Беларусi была пачата яшчэ ў 20-я гады мiнулага стагоддзя.

Грамадства

Паэт Iван Юркiн: З жонкай упершыню пацалаваўся ў дзень вяселля 47 год таму

Паэт Iван Юркiн: З жонкай упершыню пацалаваўся ў дзень вяселля 47 год таму

Песнi на вершы Iвана Юркiна карыстаюцца вялiкай папулярнасцю. Хто не ведае гiмна гасцiннасцi нашай краiны — «Прыязджайце да нас у Беларусь»? Вось таму было цiкава пазнаёмiцца з музай паэта — яго жонкай Надзеяй Iванаўнай. 

Грамадства

Колькасць «супрацьпрышчэпачнiкаў» змяншаецца, бо вакцыны даказваюць сваю эфектыўнасць

Колькасць «супрацьпрышчэпачнiкаў» змяншаецца, бо вакцыны даказваюць сваю эфектыўнасць

Сусветны тыдзень iмунiзацыi сёлета пройдзе з 24 да 30 красавiка пад лозунгам #Vaccines Work for AN# — «За агульны доступ да эфектыўных вакцын».

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» выправiлiся ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI

Карэспандэнты «Звязды» выправiлiся ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI

Абстаноўка на дарогах Мiнскага раёна — не з самых простых.