Вы тут

Тры спосабы вырасцiць радыску


Нават такую непатрабавальную i простую ў доглядзе агароднiну, як радыска, можна пасеяць рознымi спосабамi.


Радыска па-лянiваму

Усё проста: трэба перакапаць градку з унясеннем угнаенняў (40—60 г нiтрафоскi на 1 кв. м), градку разраўняць — i можна праз тыдзень прыступаць да пасеву. Насенне проста раскiдваюць па зямлi, iмкнучыся, каб яно лягло раўнамерна, затым граблямi прысыпаюць глебай. Аптымальная глыбiня пасеву — 1 см. Не бяда, калi не ўсё атрымаецца гладка, — радыска наогул многае даруе.

Гэты спосаб эканомiць час i сiлы, але ўраджай атрымлiваецца не самы высокi, радыска не самая буйная, нават пры прарэджваннi ўсходаў. Таму часта пры вырошчваннi яе на продаж выкарыстоўваюць iншы спосаб.

Радыска па-буйному

Вядома, што для радыскi аптымальная схема пасеву 5х5 см. Таму робяць спецыяльны маркер, якi ўяўляе сабой дошку з зубамi або, як альтэрнатыву, швабру з зубамi. Кожны зуб размешчаны па схеме 5х5 см i мае даўжыню 1 см.

Застаецца толькi прамаркiраваць градку i ў атрыманыя паглыбленнi пакласцi па адным семечку. Спосаб вельмi добры тым, што дазваляе атрымлiваць прыгожыя, роўныя караняплоды аднаго памеру. Ураджайнасць самая высокая, асаблiва калi праз тыдзень пасля з'яўлення ўсходаў градку падкармiць амiячнай салетрай, 20 г на 10 л вады. Часу на такi пасеў спатрэбiцца больш, затое расход насення самы маленькi.

Радыска па-простаму

Гэта прамежкавы варыянт. Звычайна iм карыстаюцца агароднiкi. Радкi робяць на адлегласцi 20-30 см i глыбiнёй 1–3 см. Семечкi раскладваюць на адлегласцi 3 см адно ад аднаго, на дно баразёнкi рассыпаюць трохi попелу або нiтрафоскi.

Пры такiм спосабе радыска атрымлiваецца буйная толькi пры ўмове двухразовага прарэджвання. Затое палоць такiя градкi нашмат прасцей — дастаткова прапалоць у радках, а ў мiжраддзях прайсцiся матыкай. Часу на такi пасеў затрачваецца не вельмi многа, а ўраджай атрымлiваецца прыстойны.


Парады бывалых

Сёння сярод агароднікаў стала модна рыхтаваць зялёныя ўгнаенні. Вось толькі потым з бочак цяжка здабываць адпрацаваную траву і іншую арганіку. А можна зрабіць так: травой набіць сеткі, у якіх прадаюць бульбу, а іх ужо апусціць у бочкі. Як толькі вадкасць зашыбуе, сеткі дастаць і іх змесціва адправіць у кампост. А ў бочках застанецца чысты «навар».

Пра пасадку морквы

Ёсць меркаванне, што мацаваць яе насенне да паперы не варта, бо гэта дрэнна ўплывае на яго ўсходжасць.

Зрабіце так: нарэжце тонкую паперу на квадрацікі 5х5 см, на кожны пакладзіце па два-тры семечкі і скруціце ўсё жгуцікамі, якія можна захоўваць у кардоннай скрыначцы. Увесну на градцы зрабіце круглай палачкай адтуліны, апусціце ў іх жгуцікі і засыпце ўвільготненай зямлёй, якую не трэба прытоптваць і прыхлопваць.

Побач зрабіце градку з цыбуляй. Усходжасць морквы будзе амаль 100 % , а караняплоды вырастаюць роўнымі, моцнымі, даўжынёй па 20 см.

Ад мучністай расы

Рана вясной правядзіце не адну, як звычайна рэкамендуюць, а дзве апрацоўкі чорнай парэчкі і агрэсту вельмі гарачай вадой (амаль кіпенем) да распускання пупышак.

Калі з'явяцца зялёныя лісточкі, апырскайце растворам кальцыніраванай соды з гаспадарчым мылам (на 10 л вады 30 г соды і 50 г мыла).

Пасля цвіцення апрацуйце ягадныя кусты настоем попелу з мылам (на 10 л вады 500 г попелу і 50 г мыла).

Працэдуру паўтараць праз кожныя 10 дзён да паспявання ўраджаю.


Народныя прыкметы

Гарох лепш сеяць на досвітку ў канцы красавіка і ў пачатку мая.

Насенне для пасеву морквы лепш замочваць рана раніцай. І высейваць пажадана без старонніх.

Гарбуз лепш саджаць у базарны дзень або ў аўторак.

Лопаюцца пупышкі на бярозе — час сеяць хлеб.

На вярбе з'явіліся коцікі і зацвітаюць нарцысы — час сеяць радыску, капусту, салату, раннюю рэдзьку.

Бульбу садзяць, калі цвіце бузіна, чаромха.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.