Вы тут

Міністэрства аховы здароўя адкрыла дабрачынны рахунак для дапамогі медустановам


Міністэрства аховы здароўя адкрыла дабрачынны рахунак для дапамогі медустановам на фоне каранавіруса, паведамляецца на сайце ведамства.


Разліковы рахунак у беларускіх рублях: BY29AKBB36429000000800000000 у ААТ "АСБ Беларусбанк" БІК: AKBBBY2X УНП: 190263723

Разліковы рахунак у еўра: BY93AKBB36429000003150000000 у ААТ "АСБ Беларусбанк" БІК: AKBBBY2X УНП: 190263723

У прэс-службе адзначылі, што Міністэрства аховы здароўя ў гэтыя дні атрымлівае шмат зваротаў ад фізічных і юрыдычных асоб, а таксама ІП з ініцыятывай аказання бязвыплатнай дапамогі. У ведамстве прынялі рашэнне адкрыць дабрачынны рахунак для правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў і садзейнічання ахове здароўя насельніцтва.

Сродкі, якія паступілі на рахунак, будуць размяркоўваць у адпаведнасці з патрэбай канкрэтных устаноў аховы здароўя.

"Мы вітаем падтрымку грамадства і зможам выкарыстоўваць дабрачынную дапамогу для закупкі абсталявання для лабараторнай дыягностыкі COVID-19, дыягнастычных набораў, ахоўных сродкаў, лекавых прэпаратаў, а таксама на аказанне дапамогі хворым", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».