Нацбанк краіны накіраваў на адрас камерцыйных банкаў рэкамендацыі па забеспячэнні якаснага і бесперабойнага абслугоўвання фізічных асоб у сітуацыі павышанага попыту на асобныя банкаўскія аперацыі.
У прыватнасці, банкам паказана на недапушчальнасць увядзення неабгрунтаваных абмежаванняў і ўзнагароджанняў за здзяйсненне банкаўскіх аперацый, у тым ліку звязаных з атрыманнем наяўных грашовых сродкаў кліентамі са сваіх бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў (уключаючы рахункі, да якіх выпушчаны ў абарачэнне банкаўскія плацежныя карткі) і правядзеннем безнаяўных разлікаў.
Таксама фінансавым інстытутам рэкамендавана не завышаць курс канверсіі пры зняцці насельніцтвам наяўнай замежнай валюты, якая адрозніваецца ад валюты бягучага банкаўскага рахунку, у тым ліку рахунку па ўліку ўкладу (дэпазіту), а таксама пры пералічэнні замежнай валюты па рахунках, адкрытых у розных замежных валютах.
Акрамя таго, у сённяшніх умовах, якія характарызуюцца адсутнасцю з аб'ектыўных прычын дастатковага аб'ёму наяўных долараў, банкам неабходна падмацоўваць абменныя пункты (касы) іншай наяўнай замежнай валютай у аб'ёмах, дастатковых для поўнага задавальнення попыту насельніцтва.
І галоўнае: Нацыянальны банк таксама звярнуў увагу банкаў на неабходнасць узважанага падыходу да ўстанаўлення розніцы паміж курсамі куплі і продажу замежнай валюты.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв'ю: sputnik.by
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.