Вы тут

Перадкастынг праекта "X-Factor ў Беларусі" правядуць 26-27 сакавіка ў Гомелі


Перадкастынг праекта X-Factor ў Гомелі пройдзе 26, 27 сакавіка ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры па адрасе: вул. Ланге, 17. Пра гэта паведамілі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.


У Гомелі ў складзе групы X-Factor будуць працаваць генеральны прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі Глеб Шульман, выканаўчы прадзюсер праекта Вольга Шлягер, кіраўнік праграмы "Добрай ранiцы, Беларусь!" Алена Воляк, тэлевядучая і актрыса Святлана Бароўская, а таксама кампазітар і спявачка Ніна Багданава.

Паспрабаваць свае сілы могуць усе жадаючыя ад 16 гадоў і старэй. Вы можаце запоўніць анкету на кастынг, прыйсці на жывое праслухоўванне ці проста запісаць, як вы спяваеце, і даслаць у Viber арганізатарам па нумары 375.291.059.102. Журы абярэ самых яркіх выканаўцаў!

Белтэлерадыёкампанія стала ўладальнікам правоў на папулярнае вакальнае шоу X-Factor ў нашай краіне. Ужо з сярэдзіны сакавіка творчая каманда медыяхолдынга ў рамках нацыянальнага кастынгу адправіцца па Беларусі шукаць таленты. Цяпер творчая каманда праекта прапрацоўвае варыянты сцэнічнай пляцоўкі шоў і рыхтуецца да паездкі па гарадах Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».