Вы тут

Мінсельгасхарч: У Беларусі ёсць запасы грэчкі на пяць месяцаў


У Беларусі ёсць запасы грэчкі на пяць месяцаў, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, перадае БелТА.


"У нас сёння дастатковая колькасць збожжавых для таго, каб забяспечыць краіну мукамольна-крупяной прадукцыяй. Па ячменнай, пярловай, аўсянай крупам ў нас маюцца лішкі. Што тычыцца грэчкі, сёння на камбінатах хлебапрадуктаў ёсць запасы самой крупы і сыравіны для яе вытворчасці на пяць месяцаў. Нам да новага ўраджаю гэтага дастаткова. Сёння ў крамах грэчка ёсць", - сказаў Уладзімір Гракун.

Акрамя аб'ёмаў, якія ёсць на камбінатах хлебапрадуктаў, яшчэ як 1300 т збожжа ёсць у дзяржаўным рэзерве. Пры неабходнасці яны будуць выкарыстаныя. "Гэта значыць крупамі, мукой мы забяспечаныя. А што тычыцца мяса-малочнай прадукцыі, мы цалкам забяспечваем сваё насельніцтва і маем экспартны патэнцыял. Лішкі мы будзем прадаваць на экспарт", - адзначыў намеснік міністра.

Прэв'ю: secretwomans.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».