Вы тут

У краіне за суткі адбылося больш за 100 пажараў у экасістэмах


Толькі за гэты тыдзень у статыстыку ратавальнікаў патрапілі 283 выпадкі пажараў у экасістэмах - гэта лясныя і тарфяныя пажары, а таксама загаранні травы і кустоў. З іх больш за 100 - за мінулыя суткі.


МНС нагадвае, што палы не прыносяць ніякай карысці, аднак дзесяткі людзей кожны год кідаюць запалку, каб пазбавіцца ад леташняга сухастою. Выпальванне сухой травы толькі знішчае расліны, распыляючы карысныя для глебы мікраэлементы.

Усё гэта прыводзіць да збяднення расліннасці, павышэнню кіслотнасці і памяншэнню ўрадлівасці грунту. Практычна ўсе жывёлы і насякомыя, якія жывуць у сухой траве або на паверхні зямлі, гінуць пры моцным травяным пажары. На пажарышчах вельмі часта знаходзяць згарэлыя птушыныя гнёзды, грызуноў, дзіцянятаў зайцоў, вожыкаў. Агонь наносіць непапраўную шкоду прыроднай разнастайнасці.

Полымя на прысядзібным участку ці проста паблізу будынкаў можа стаць прычынай узгарання і нанесці шкоду, а то і цалкам знішчыць пабудовы або прыпаркаваны недалёка транспарт. Агонь, які разбушаваўся, цяжка спыніць і пацярпець можа не толькі маёмасць, але і сам падпальшчык або выпадковыя грамадзяне, якія апынуліся на месцы пажару. Работнікам МНС вядомыя выпадкі, калі на вачах вінаватых агонь не толькі перакідваўся на пабудовы, але і калі з-за выпальванняў гінулі людзі.

Спальваць смецце на сваім участку, вядома, можна, але пры гэтым неабходна выконваць элементарныя правілы бяспекі, каб простая ўборка ўчастку не стала трагедыяй. Рабіць гэта трэба толькі ў зацішнае надвор'е. Вогнішчы лепш разводзіць удалечыні ад будынкаў, лесу ці скірдаў саломы. Калі нічога з пералічанага паблізу няма, вы гатовыя сачыць за агнём і пад рукой ёсць вогнетушыцель або вядро з вадой, значыць, вы ўсё робіце правільна.

Вогнішча павінен быць не бліжэй за 10 метраў ад пабудоў, 20 - ад лесу і 30 - ад саломы. Мангал або грыль устанаўліваюць як мінімум на адлегласці 4 метраў ад дома, нагадалі ў МНС.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.