Вы тут

З 28 сакавіка Украіна закрывае мяжу для рэгулярных зносін


З 28 сакавіка Украіна цалкам закрые авіязносіны і перасячэнне мяжы цягнікамі, але ўкраінцы змогуць перасячы мяжу на ўласным аўто ці пешшу, піша "Громадське".


Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.

Ён заклікаў украінцаў, якія яшчэ знаходзяцца за мяжой, вярнуцца на працягу двух дзён ці заставацца за мяжой і на час абмежаванняў.

"Самалёты будуць да нас прыбываць да пятніцы. У ноч з пятніцы на суботу любыя авіязносіны будуць спынены, як і паведамленне цягнікамі. Ёсць два дні (вярнуцца - рэд.)", - адзначыў міністр.

У той жа час украінцы змогуць перасячы мяжу пешшу або на аўтамабілі.

Нагадаем, урад увёў надзвычайную сітуацыю па ўсёй краіне і падоўжыў каранцін да 24 красавіка.

Ва Украіне, па апошніх дадзеных, лабараторна пацверджана 145 выпадкаў інфікавання каранавірусам. З іх 5 - смяротныя.

Прэв'ю: РБК-Украіна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».