Вы тут

Пасольства Беларусі ў РФ адпрацоўвае алгарытм дастаўкі грамадзян дадому чыгуначным і аўтатранспартам


Пасольства Беларусі ў Расіі ў сувязі са спыненнем у РФ з 27 сакавіка міжнародных авіязносін адпрацоўвае алгарытм перавозкі беларускіх грамадзян дадому па чыгунцы і аўтобусамі. Пра гэта БелТА паведаміў прэс-сакратар дыппрадстаўніцтва Алег Мазура.


"Пасольства будзе аператыўна вырашаць пытанні з вывазам беларускіх грамадзян, зыходзячы з сітуацыі, - сказаў Алег Мазура. - Зараз мы адпрацоўваем алгарытм дастаўкі беларусаў дадому з выкарыстаннем чыгуначнага транспарту, аўтобусаў, у тым ліку транспарту пасольства, а таксама, магчыма, і асабістага аўтатранспарту грамадзян". З расійскім бокам прапрацоўваецца таксама механізм арганізацыі магчымых чартарных авіярэйсаў.

У той жа час Алег Мазура адзначыў, што ў сувязі з прыпыненнем Расіяй міжнародных авіязносін скароціцца і ажыццяўленне транзіту замежных грамадзян, у тым ліку беларусаў, праз Маскву. Прэс-сакратар дадаў, што ўсе беларускія грамадзяне, якія прыбываюць сёння транзітам у Маскву з трэціх краін, у абавязковым парадку пры садзейнічанні пасольства будуць адпраўленыя дадому.

Сёння ўрад Расіі прыняў рашэнне спыніць рэгулярныя і чартэрныя авіязносіны з расійскіх аэрапортаў у аэрапорты замежных дзяржаў і назад з 27 сакавіка. Выключэнне будзе зроблена для палётаў, звязаных з вывазам расейцаў на радзіму, а таксама для палётаў па асобных рашэнням.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?