Вы тут

Парламент чакае ад Паслання Прэзідэнта акцэнтаў ва ўнутранай і знешняй палітыцы


У парламенце чакаюць, што ў штогадовым Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, будуць расстаўленыя акцэнты унутранай і знешняй палітыкі. Такое меркаванне сёння на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў выказаў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае БелТА.


Парламенцкія планы будуць карэкціравацца з улікам звароту Прэзідэнта з Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнага сходу. "Кіраўнік дзяржавы расставіць акцэнты ва ўнутранай і знешняй палітыцы нашай краіны, акрэсліць задачы, якія стаяць перад дзяржаўнымі органамі, уключаючы парламент", - выказаў меркаванне Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер назваў некаторыя з прыярытэтаў бягучай работы парламентарыяў. Так, камісіі па заканадаўстве, па яго словах, варта працягнуць маніторынг працэсу падрыхтоўкі новых рэдакцый Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. "Дэпутатам трэба аналізаваць прапановы, якія паступаюць з акругаў па гэтай тэматыцы, пры неабходнасці агучваць іх перад міжведамаснай экспертнай камісіяй па падрыхтоўцы праектаў кодэксаў", - сказаў ён.

Вялікая праца ў акругах чакае дэпутатаў у сувязі са святкаваннем 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Парламентарыям трэба надаць увагу клопату пра ветэранаў, падтрымцы пажылых людзей, патрыятычнаму выхаванню моладзі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».