Вы тут

Тыя, хто прыязджае ў Беларусь з краін, дзе ёсць каранавірус, адправяцца на 14 дзён у самаізаляцыю


Савет Міністраў вызначыў меры па прадухіленні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 25 сакавіка 2020 года №171, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


У прыватнасці, устаноўлена, што асобы, якія прыбылі ў Беларусь з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах. Яны таксама не падлягаюць наступнаму пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі (да заканчэння тэрміну самаізаляцыі).

Разам з тым гэтыя дзеянні не распаўсюджваюцца на замежнікаў, якія ідуць транзітам праз тэрыторыю Беларусі для вяртання да месца жыхарства. Яны не закрануць і супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў замежных дзяржаў у Беларусі і акрэдытаваных па сумяшчальніцтве з рэзідэнцыямі ў іншых краінах, міжнародных арганізацый і іх прадстаўніцтваў, размешчаных на тэрыторыі краіны, а таксама членаў іх сем'яў. Дзеянні не распаўсюджваюцца і на кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый, вадзіцеляў транспартных сродкаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў, членаў экіпажаў паветраных судоў, судоў унутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін.

Пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя. Правілы паводзінаў прыбыўшых асоб, якія знаходзяцца ў самаізаляцыі, таксама вызначаюцца міністэрствам. Парадак узаемадзеяння органаў дзяржкіравання і іншых арганізацый па забеспячэнні выканання мер самаізаляцыі прыбыўшымі асобамі вызначаюць Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства ўнутраных спраў і Дзяржаўны памежны камітэт.

Супрацоўнікі органаў пагранічнай службы выдаюць прыбыўшым асобам адпаведную анкету па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя. Пасля запаўнення анкету перадаюць супрацоўнікі органаў памежнай службы службовым асобам Міністэрства аховы здароўя.

Вадзіцелі, якія выконваюць транзітныя аўтамабільныя перавозкі грузаў праз Беларусь, у тым ліку з тэрыторыі Расіі ў краіны ЕС і Украіну, паміж двума пунктамі перасячэння беларускай мяжы абавязаны праязджаць толькі па рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах, на якіх магчымы прыпынак (стаянка) для адпачынку і харчавання кіроўцаў, запраўкі транспартных сродкаў.

Вадзіцелі, якія выконваюць транзітныя перавозкі, абавязаны пакінуць тэрыторыю Беларусі па самым кароткім маршруце не пазней за дзень, якi iдзе за днём уезду на яе тэрыторыю. Выключэнне складаюць выпадкі, калі выканаць гэты тэрмін немагчымы з-за аварыі (паломкі) машыны, а таксама разгрузкі, перагрузкі (перавалкі) грузу, замены транспарту, калі гэта прадугледжана ўмовамі дагавора аўтамабільнай перавозкі і пазначана ў транспартных дакументах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».