Вы тут

У РФ дазволілі ўязджаць замежнікам, якія з'яўляюцца блізкімі сваякамі расіян


Урад Расіі дазволіў уезд на тэрыторыю краіны замежнікам, якія з'яўляюцца блізкімі сваякамі расіян. Адпаведныя змяненні ўнесены ў распараджэнне Кабінета міністраў ад 16 сакавiка №635-р, якім быў забаронены ўезд у РФ замежнікам у сувязі з пагрозай распаўсюджвання каранавіруса COVID-19, адзначае БЕЛТА.


Як гаворыцца ў дакуменце, цяпер забарона не распаўсюджваецца на "асобаў, якія з'яўляюцца членамі сям'і (мужам і жонкай, бацькамі, дзецьмі, усынавіцелямі, усыноўленымі), апекунамі і папячыцелямі грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія ўязджаюць у Расійскую Федэрацыю, пры ўмове прад'яўлення сапраўдных дакументаў, якія сведчаць іх асобу і якiя прызнаюцца Расійскай Федэрацыяй у гэтай якасці, і візы альбо ў бязвізавым парадку ў выпадках, прадугледжаных міжнароднымі дамовамі Расійскай Федэрацыі, пры ўмове прад'яўлення копіі дакумента, што пацвярджае ступень сваяцтва".

У новым распараджэнні пералічаныя і іншыя катэгорыі асоб, якім дазволены ўезд у Расію. Да іх аднесены акрэдытаваныя або прызначаныя супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў у РФ, міжнародных арганізацый і іх прадстаўніцтваў, іншых афіцыйных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў, размешчаных на тэрыторыі РФ, службовых асоб Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, а таксама членаў сем'яў названых асоб. Забарона не распаўсюджваецца на кіроўцаў грузавых аўтамабіляў міжнародных аўтамабільных зносін, экіпажы паветраных, марскіх і рачных судоў, цягніковыя і лакаматыўныя брыгады міжнародных чыгуначных зносін, персаналу, вызнчанага міжнароднымі дамовамі РФ у сферы чыгуначнага транспарту, супрацоўнікаў Міжурадавай фельд'егерскай сувязі, членаў афіцыйных дэлегацый, якія прыязджаюць у РФ, пры ўмове прад'яўлення названымі асобамі сапраўдных дакументаў, якія сведчаць іх асобу і прызнаюцца Расійскай Федэрацыяй у гэтай якасці, і візы альбо ў бязвізавым парадку ў выпадках, прадугледжаных міжнароднымі дамовамі Расіі.

Уехаць у Расею можна таксама ў выпадку смерці блізкага сваяка пры ўмове прад'яўлення сапраўдных дакументаў, якія сведчаць іх асобу і прызнаюцца РФ у гэтай якасці, і копіі пасведчання альбо даведкі пра смерць, а таксама дакумента, які пацвярджае ступень сваяцтва. Акрамя таго, забарона не тычыцца асоб, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Расіі ці едуць транзітам праз паветраныя пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу РФ без выхаду за іх межы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».