Вы тут

Магілёўскія вірусолагі правяраюць за суткі 300-400 проб на каранавірус


У прафiлактычнай барацьбе з каранавiрусам актыўны ўдзел бяруць прадпрыемствы, арганiзацыi i санэпiдслужба Магiлёўскай вобласцi.


У рэжыме нон-стоп працуюць у гэтыя днi магiлёўскiя вiрусолагi, якiя праводзяць тэсты на наяўнасць каранавiруса. За суткi яны правяраюць 300—400 проб з Магiлёўскай i Вiцебскай абласцей.

— Хоць рэальна тыя два ПЦР-комплексы, якiя ёсць у нас на ўзбраеннi, могуць апрацаваць за суткi 130—150 проб, — кажа загадчыца лабараторнага аддзела Магiлёўскага абласнога цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Раiса Болсун. — Iншымi словамi, на працягу чатырох з паловай гадзiн можна даведацца вынiк толькi па 66 тэстах, а iх у разы больш. Але мы спраўляемся. Аддзел перайшоў на кругласутачную работу, задзейнiчаны ўвесь урачэбны i сярэднi персанал лабараторыi. Нашы вiрусолагi працуюць на мяжы сваiх магчымасцяў. Хочацца, каб i людзi ставiлiся да нас з паразуменнем i не прыспешвалi з вынiкамi.

Тэсты на каранавiрус Магiлёўскi абласны цэнтр гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя праводзiць з 21 сакавiка, i, па словах загадчыцы лабараторнага аддзела, яшчэ нiводны тэст на наяўнасць гэтага небяспечнага вiруса не пацвердзiўся.

Мiж тым два буйныя прадпрыемствы вобласцi сёння працуюць на забеспячэнне ўнутранага рынку медыцынскiмi маскамi.

— За два месяцы мы зрабiлi каля 700 тысяч адзiнак гэтай прадукцыi, — паведамiла намеснiк генеральнага дырэктара па продажы ААТ «Стужка» Iнеса Сцяпанчыкава. — Гэта чатырохслойныя павязкi шматразовага выкарыстання — пахадзiў у масцы, памыў, папрасаваў i зноў карыстайся. На рынак мы iх пастаўляем праз крамы «Медтэхнiкi», «Фармацыi» i сеткi камерцыйных аптэк.

Бабруйскае прадпрыемства «Славянка» — буйны вытворца адзення для дзяцей i дарослых — сёння таксама вырабляе ў суткi 150 тысяч марлевых масак. Як растлумачылi на прадпрыемстве, вырабляць гэтыя сродкi гiгiены тут пачалi яшчэ ў пачатку лютага. I попыт расце.

Новы антысептык распрацаваў Бабруйскi завод бiятэхналогiй. Лiцэнзiю на выраб антысептычнай прадукцыi завод атрымаў яшчэ некалькi гадоў таму, але попыт на яе вырас менавiта ў сувязi з каранавiрусам. З сакавiка лiнiя працуе на поўную магутнасць, сёння на ўнутраны рынак краiны кожныя суткi вырабляецца 8 тысяч лiтраў антысептыка «Чыстыя ручкi».

— Заказваюць у асноўным арганiзацыi, частку рэалiзуем праз сваю гандлёвую сетку, — паведамiў намеснiк дырэктара па iнавацыйнай дзейнасцi Уладзiмiр Мацюшэўскi. — Гель на 65 % складаецца са спiрту. Гэтага дастаткова, каб змагацца са шкодным вiрусам.

У Магiлёве i Бабруйску таксама арганiзавана работа гарачых лiнiй па пытаннях прафiлактыкi каранавiруснай iнфекцыi — 8 (0225) 71-58-31, 8 (0222) 63-53-60 (кругласутачна), 8 (0222) 33-18-68 (штодня з 8.00 да 18.00). Працуюць, акрамя таго, гарачыя лiнii цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва i БРСМ.

Медыкi i эпiдэмiёлагi заклiкаюць абмяжоўваць наведванне месцаў масавага збору людзей (грамадскi транспарт, крамы, аптэкi i гэтак далей), асаблiва ў гадзiны пiк — з 7.30 да 9.00 i з 17.00 да 18.30.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Прэв'ю: mynorthwest.com

Загаловак у газеце: Тэсты пакуль выключна адмоўныя

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.