Аб гэтым паведамiў Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Уладзiмiр Андрэйчанка на пасяджэннi Савета палаты. Спiкер падкрэслiў, што праблемы i iнiцыятывы належыць абмяркоўваць у тым лiку i на месцах, з кiраўнiцтвам выканкамаў i прадпрыемстваў.
Па словах Уладзiмiра Андрэйчанкi, напярэдаднi другой сесii дэпутаты працуюць актыўна.
Прынамсi, 36 законапраектаў з 64 ужо падрыхтавана да разгляду на найблiжэйшых пасяджэннях вясенняй сесii.
Старшыня Палаты прадстаўнiкоў лiчыць неабходным удзялiць асаблiвую ўвагу праектам законаў па пытаннях гаспадарчых таварыстваў, гандлю i грамадскага харчавання, рэкламы, аховы здароўя — менавiта яны больш за ўсё абмяркоўваюцца ў грамадстве. Да працы над гэтымi законапраектамi прыцягваюцца эксперты, прадстаўнiкi бiзнесу, грамадскiх аб'яднанняў, грамадзяне.
Вiрусная iнфекцыя не паўплывае на якасць распрацоўкi законаў
У гэтым запэўнiў журналiстаў старшыня Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах Палаты прадстаўнiкоў Андрэй Савiных.
«Мы рэальныя людзi, працуем у рэальнай сiтуацыi. Канешне, эпiдэмiя каранавiруса робiць пэўны ўплыў i на нашу працу. У прыватнасцi, прынята рашэнне не праводзiць вялiкiх масавых мерапрыемстваў. У любым выпадку мы робiм усё, каб эпiдэмiя нiякiм чынам не паўплывала на якасць нашай бягучай працы i заканатворчай дзейнасцi», — канстатаваў дэпутат.
Нягледзячы на тое што распаўсюджанне каранавiруснай iнфекцыi прытармазiла развiццё мiжнароднай дзейнасцi i планы давялося адкласцi на больш познi тэрмiн, дэпутаты здолеюць кампенсаваць затрымкi, падкрэслiў Андрэй Савiных.
Варвара Марозава
Прэв'ю: Depositphotos.com
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.
Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
На прасторах яе вялікасці кнігі.