28 сакавіка на тэрыторыі сталічнага сквера “Палянка” ў 10.00 Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пры падтрымцы адміністрацыі Маскоўскага раёна правядзе чарговую экалагічную акцыю ў рамках кампаніі “Уладкуем малую радзіму!”, якая сёлета прысвечана 75-годдзю Вялікай Перамогі.
Мэта кампаніі - унёсак кожнага ў добраўпарадкаванне свайго горада, раёна, жылога двара, бліжэйшага парка або сквера, прыроднага аб'екта. Гэта можа быць добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пасадка дрэў або кустоў, афармленне кветнікаў, добраўпарадкаванне дзіцячых пляцовак, удзел у розных экалагічных акцыях і адукацыйных мерапрыемствах.
Сяргей РАСОЛЬКА
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».