Вы тут

Заяўкі на конкурс "Маладыя таленты Беларусі" прымаюцца да 31 сакавіка


Першы нацыянальны канал Беларускага радыё працягвае прыём заявак на ўдзел у IX Рэспубліканскім творчым конкурсе "Маладыя таленты Беларусі", прысвечаным 75-годдзю Вялікай Перамогі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.


У гэтым годзе творчае спаборніцтва праводзіцца па шасці намінацыях: "Эстрадны вакал (салісты)", "Эстрадны вакал (ансамблі)", "Інструментальная музыка (салісты)", "Інструментальная музыка (ансамблі)", "Спадчына (салісты)", "Спадчына (ансамблі) ". Да ўдзелу запрашаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі, юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 10 гадоў да 21 года, навучэнцы дзіцячых музычных школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, удзельнікі музычных і эстрадных студый, студэнты ВНУ.

"Прыярытэтная колькасць заявак на сёння - ад сольных вакалістаў і інструменталістаў, таму мы асабліва чакаем таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія праявяць сябе ў ансамблевым выкананні беларускай музыкі і песень і ў фальклорнай намінацыі "Спадчына". Як паказвае практыка, не ўсе паспяваюць своечасова адправіць заяўку, таму звяртаем увагу, што дэдлайн - 31 сакавіка", - падкрэсліла аўтар і кіраўнік праекта Таццяна Якушава.

Прэв'ю: radio1.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.