Вы тут

У ЗША падлетак з каранавірусам памёр з-за адсутнасці страхоўкі. І ўпершыню памерла немаўля


У Каліфорніі заражаны каранавірусам 17-гадовы амерыканец памёр пасля адмовы ў медыцынскай дапамозе праз адсутнасць страхоўкі, перадае rg.ru.


Мэр горада Ланкастэр Рэкс Пэрыс удакладніў, што юнак у якога выявілі каранавірус, звярнуўся ў медыцынскую арганізацыю, аднак яму адмовілі і накіравалі ў іншую клініку. На шляху ў яго спынілася сэрца. Лекары шэсць гадзін спрабавалі выратаваць маладога чалавека, аднак ён памёр.


Першы ў ЗША выпадак смерці дзіцяці ва ўзросце да 1 года, у якога было выяўлена захворванне, выкліканае каранавірусам новага тыпу, зафіксавана ў Чыкага, перадае ТАСС.

Яшчэ ні разу (у ЗША - заўв. ТАСС) не было выпадку смерці немаўля з COVID-19. На дадзены момант праводзіцца расследаванне па высвятленні прычын яго смерці", - прыводзяцца ў рэлізе словы кіраўніка дэпартамента Нгозі Эзіке .


Усяго ў ЗША праз каранавірус памерлі  больш за 2 тыс. чалавек, піша ТАСС. К вечару суботы ў ЗША налічвалася 2 010 ахвяраў COVID-19 - выкліканага каранавірусам. Колькасць заражаных дасягнула 121 117.

Прэв'ю:  EPA-EFE/JUSTIN LANE

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.