Вы тут

У Індыі пад каранцін трапіла 1/6 насельніцтва Зямлі


Улады Індыі настойваюць на тым, што паступілі правільна, калі практычна без папярэджання ўвялі жорсткія каранцінныя меры, у выніку якіх мільёны людзей апынуліся адарванымі ад дома і без харчавання, паведамляе ВВС


Дзеянні ўрада былі "прэвентыўнымі, папераджальнымі і паступовымі", гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Улады абвясцілі жыхарам краіны з насельніцтвам 1,3 мільярда чалавек аб увядзенні трохтыднёвага каранціну ўсяго за чатыры гадзіны да яго пачатку.

Па афіцыйных дадзеных, каранавірусам у Індыі заражана каля 900 чалавек.

Аднак спецыялісты асцерагаюцца, што сапраўдная лічба можа быць значна вышэйшай. Па колькасці праведзеных аналізаў на каранавірус Індыя значна адстае ад іншых краін, хоць улады і робяць намаганні па паляпшэнні сітуацыі.

Пакуль што ў краіне было зарэгістравана 20 смерцяў пацыентаў з Covid-19.

Прэв'ю: Getty

Выбар рэдакцыі

Грамадства

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

Дзеці «звяздоўцаў» адказалі вусна, пісьмова, друкавана і нават у малюнках.

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.