Вы тут

Вакцына ад каранавіруса


У Кітаі стартавала першая фаза клінічных выпрабаванняў.


У Кітаі праводзяцца клінічныя выпрабаванні новай рэкамбінантнай вакцыны супраць COVID-19. Вакцыну ўвялі першай групе добраахвотнікаў, якія знаходзяцца на 14-дзённым каранціне, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У першай фазе клінічных выпрабаванняў прымаюць удзел 108 добраахвотнікаў — пастаянных жыхароў горада Ухань. Адным з іх з’яўляецца прафесар вну Ды Бай (выдуманае імя). «Мы імкнемся да аднаго — больш хуткага аднаўлення Уханя», — заявіў Ды Бай. Намеры добраахвотнікаў простыя — яны хочуць унесці свой уклад у распрацоўку вакцыны.

Добраахвотнікаў падзялілі на тры групы па 36 чалавек. Першай будуць уводзіць нізкую дозу вакцыны, другой — сярэднюю, трэцяй — высокую. На працягу паўгода пасля ўводу вакцыны медыкі будуць перыядычна наведваць добраахвотнікаў, назіраць за іх рэакцыяй, а таксама выяўляць ці не ўтворацца ў арганізме спецыфічныя антыцелы супраць S-бялку каранавіруса.

Добраахвотнікі разам з навуковымі работнікамі ўступілі ў барацьбу з COVID-19. Самі яны сябе лічаць простымі людзьмі, ім не варта з’яўляцца ў навінах. Раней дзяўчына Сяа Мі (выдуманае імя) апублікавала паведамленне на платформе Weibo, распавяла аб тым, што з’яўляецца добраахвотнікам па выпрабаванні вакцыны супраць COVID-19. Пад яе паведамленнем інтэрнэт-карыстальнікі пакінулі вялікую колькасць каментарыяў з выраджэннем павагі і пажаданнямі.

«Для мяне гэта не цяжар, я магу быць гатовая да любога выніку. Трэба дзякаваць усіх простых людзей, якія змагаюцца разам», — сказала Сяа Мі.

Па словах прафесара Ды Бая, людзі шчыра хочуць зрабіць што-небудзь для барацьбы з эпідэміяй. Раней вялікая колькасць людзей працавалі ў якасці валанцёраў у іншых месцах. Да гэтага праекта Ды Бай быў добраахвотнікам у адным жылым комплексе, дастаўляў і размяркоўваў матэрыяльныя рэсурсы для жыхароў.

Да ўдзелу ў праекце па выпрабаванні новай вакцыны прафесар Ды Бай паспрабаваў на зразумелай свайму сыну мове растлумачыць, што ён хоча зрабіць. Яго сын вучыцца на першым курсе ва ўніверсітэце, захапляецца авіяцыяй і касманаўтыкай. Ён сказаў: «Гэта падобна пасадцы на Месяц — маленькі крок бацькі здзейсніць вялікі прарыў для чалавецтва».

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.